«ЧОРНЫ ПАНЯДЗЕЛАК» У МАСКВЕ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні кіраўніцтву Расіі, усяму расійскаму народу ў сувязі са страшэнным тэрарыстычным актам у маскоўскім метро, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр.

У ходзе размовы лідары дзвюх краін закранулі шэраг пытанняў беларуска-расійскіх адносінаў. Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі магчымасць правядзення ў бліжэйшы час сустрэчы, на парадак дня якой можна было б вынесці ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.