Даступна, карысна, цікава

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Укараненне ў практыку бібліятэчнай работы сучасных інфармацыйных тэхналогій дазволіла значна пашырыць магчымасці бібліятэк. Цяпер гэта — не толькі кнігасховішча, але і своеасаблівы «электронны архіў». Тэхнічнае забеспячэнне Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі складаюць 23 камплекты камп’ютэрнай тэхнікі, 2 капіравальныя апараты, сканер. Яна выйшла на новы ўзровень развіцця свайго інфармацыйнага патэнцыялу, атрымала хуткасны выхад у інтэрнэт. Перш за ўсё — гэта практычна невычарпальныя рэсурсы дзесяткаў тысяч звязаных паміж сабой камп’ютэраў з мільёнамі старонак на ўсе густы, інтарэсы, запатрабаванні: ад рознага роду белетрыстыкі да вузкапрафесіянальнай літаратуры. Прынцыпова па-новаму вырашаюцца праблемы своечасовага атрымання асветніцкай, вучэбнай, навуковай, галіновай інфармацыі, без чаго сёння немагчыма развіццё навукі і вытворчасці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.