Дзеля развіцця навукі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак на базе Рэспубліканскага дачэрняга прадпрыемства “Доследная навуковая станцыя по цукровых бураках” прайшло выяздное пасяджэнне Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пытанню стварэння інавацыйнага аб”екта “Селекцыйна-насенняводчы комплекс”, падчас якога і быў адкрыты гэты аб”ект. Чырвоную стужку ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі Навук Беларусі М.У. Мясніковіч, генеральны дырэктар РУП “НПЦ НАН Беларусі па земляробстве” Ф.І. Прывалаў і дырэктар РУП “Доследная станцыя по цукровых бураках” І.С. Татур. Комплекс уяўляе сабою лабараторны корпус пасля рэканструкцы і, новую ўзведзеную цяпліцу, а таксама аўтаматызаваную кацельню для яго абслугоўвання. Удзельнікі семі- нара дэталёва пазнаёміліся з узведзеным аб”ектам: наведалі залы, дзе непасрэдна праводзіцца селекцыйная работа, і цяпл іцы, у якіх вырошчваюцца новыя гатункі буракоў.

У цэлым усе прысутныя засталіся задаволеныя комплексам і адзначылі, што з яго ўводам значна пашыраюцца магчымасц і для селекцыйнай работы. А гэта дае ўпэўненасць, што ў хуткім часе ў нас з”явяцца такія гатункі гэтай культуры, якія нічым не будуць саступаць замежным аналагам.

Удзельнікі семінара таксама паглядзелі дамы, якія былі пабудаваны для будучых навуковых супрацоўнікаў станцыі.

Прыемнае ўражанне ў гасцей пакінула і знаёмства з гісторыка- культурнай спадчынай Нясвіжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.