“Калі і ёсць на свеце рай”…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У рамках XVI абласнога агляду «народных» і «узорных» аматарскіх калектываў у РЦКіА адбыўся раённы фестываль з удзелам калектываў са званнем «народны» і «узорны», падчас якога аўтарытэтнае журы на чале з дырэктарам абласнога цэнтра народнай творчасц і Р.І. Вайцяхоўскай рабіла высновы аб пацвярджэнні званняў.

Сваё майстэрства гледачам, якіх, дарэчы, сабралася поўная зала, і гасцям з Мінска дэманстравалі народны Лявонав іцкі хор Лявонавіцкага СДК (кіраўнік Іна Філіпава), народны ансамбль песні «Ліра» Нясвіжскай ЦРБ (кіраўнік Тамара Прыгун), народны ансамбль музыкі і песні «Зараніца» Нясвіжскай ДШМ (кіраўнік Леанід Шышко), народны ансамбль песні і танца «Вяночак» Сноўскага СЦКіА (кіраўнік Тамара Прыгун), народны ансамбль песні «Крынічанька» Міцькавіцкага СДК (кіраўнік Людміла Міклаш), народны ансамбль песні «Акцент» Сноўскага СЦКіА (кіраўнік Тамара Прыгун), народны інструментальны ансамбль «Нясвіжскія лыжкары» РЦКіА (кіраўнік Уладзімір Сухавей), народны ансамбль песні «Млечны шлях» РЦКіА (кіраўнік Таццяна Казлова), народны ансамбль песні «Лянок» Аношкаўскага СДК (кіраўнік Віктар Высоцкі), узорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музык і» Аношкаўскай ДШМ (кіраўнік Віктар Наумчык).

Асобна, па-за межамі агульнага канцэрта, выступалі духавыя калектывы — узорны духавы аркестр Гарадзейскай ДШМ (кіраўнік Іван Галіновіч) і ўзорны духавы аркестр Сноўскага СЦКіА (кіраўнік Вадзім Прымака).

Дарэчы, такім калектывам як «Аношкаў скія музыкі», «Зараніца», «Акцэнт» і «Млечны шлях» іх званні былі пацверджаны аўтаматычна за актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах, канцэртах і фестывалях, аднак яны ўсё роўна вырашылі яшчэ раз з усёй аддачай прадэманстраваць сваё майстэрства.

У межах абласной грамадска-культурнай акцыі «Шлях Перамогі», прысвечанай 65-й гадавіне Вялікай Перамогі, у канцэрце таксама прымалі ўдзел ветэранск ія калектывы пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун і Валерыя Цыганкова — хор ветэранаў працы «Элегія» ДК «Камунальн ік» і хор ветэранаў працы «Аптым істы» РЦКіА. Увогуле блок музычных твораў на ваенную тэматыку быў прадстаўлены яскрава і шматгранна, што прадэманстравала аднолькава трапяткое стаўленне да памяці ваенных гадоў і самых маладых, і самых сталых удзельнікаў канцэртнай імпрэзы.

Непадробнай шчырасцю краналі сэрцы слухачоў і «Плачет белая берёза» хора ветэранаў «Аптымісты»,»Мамаеў курган» у выкананні «Ліры», і заліхвацкае папуры на тэмы ваенных песень «Нясвіжскіх лыжкароў», і жыццясцвярджальная «Песенка фронтового шофёра», якую падарыў слухачам «Млечны шлях», і велічная, нібы гімн «Кантата аб Радзіме», выкананая ансамблем «Вяночак» на словы і музыку свайго кіраўніка Тамары Прыгун, і многія іншыя выступленні.

Па выніках прагляду камісія вызначыла нумары, якія будуць рэкамендаваны да ўдзелу ў Х Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці «Не старэюць душой ветэраны» ў Мінску і заключным канцэрце-марафоне «Паклонімся вялікім тым гадам» у Маладзечне, якія пройдуць у маі.

Сярод адзначаных — выступленні мужчынскай вакальнай групы хора ветэранаў «Аптымісты», папуры на тэмы ваенных песень ансамбля «Нясвіжскія лыжкары» і іншыя музычныя нумары. У другім аддзяленні канцэрта, падчас якога непасрэдна ішло пацвярджэнне званняў, увага гледачоў не слабела ні на хвіліну.

Да калектываў, што выступалі ў першым аддзяленні, дадаліся «Зараніца», «Крынічанька», «Аношкаўскія музыкі» з танцавальным калектывам «Сонейка». І як апошні магутны аккорд музычнага свята на сцэну выйшаў славуты Лявонавіцкі хор, які паступова па сцэнарыю ператварыў ся ў зводны хор усяго раёна.

У адзіным парыве зала ўстала і стоячы апладзіравала артыстам пад словы песні «Калі і ёсць на свеце рай, то ён на Беларусі».

Падчас абмеркавання выступленняў старшыня журы Р.І. Вайцяхоўская адзначыла, звяртаючыся да кіраўнікоў калектываў:

— Паверце, не ўсюды ўстае зала. Нават пасля спектакляў. А тут пасля канцэрта! Гэта азначае, што глядач вас любіць, што вы запатрабаваныя. І мы з задавальненнем пацвярджаем усе вашы званні.

Раіса Іосіфаўна таксама адзначыла добрую работу вядучых — Сяргея Хвалько і Веранікі Карабко, Сяргея Калеснікава і Кацярыны Каструбай, выказала падзяку рэжысёрам канцэрта Г.Дз. Віннічак і Т.І. Лук»янчык, кіраўніцтву аддзела культуры і раёна за творчы падыход да працы і клопат аб стане работы ў сферы культуры ў цэлым.

Са словамі падзякі да кіраўнікоў калектываў і ўсіх арганізатараў канцэртнай імпрэзы звярнуўся таксама намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.