На 10 балаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адным з асноўных паказчыкаў якасці работы ўстановы адукацыі з»яўляецца ўзровень атрыманых яе вучнямі ведаў, уменняў і навыкаў. Так, практычна 90 працэнтаў вучняў 3 — 11» класаў Нясвіжскай дзяржаўнай беларускай гімназіі займаюцца на 6 — 10 балаў, пры гэтым 70 працэнтаў з іх засвойваюць веды на дастатковым і высокім узроўнях, а 25 працэнтаў становяцца выдатнікамі.

Сярэдні бал па ўстанове адукацыі складае 8,5. Зразумела, што за гэтымі, для кагосьці сухімі, лічбамі стаяць таленав ітыя і працавітыя асобы. Так, вучані- ца 4 класа Марына Раманчук па выніках навучання трэцяй чвэрці мае ўсе адзнакі 10 балаў. У гісторыі нашай установы, пасля ўвядзення дзесяцібальнай сістэмы ацэньвання ведаў вучняў, гэта першы такі вынік, і ўдвая прыемна, што ён атрыманы ў Год якасці. Нельга не адзначыць поспех адзінаццацікласніцы Аліны Маслоўскай, якая разам з пятнаццаццю дзесяткамі мае толькі адну дзевятку, яе сярэдні бал — 9,9. Такіх жа вынікаў дасягнула і вучаніца 8 класа Ірына Жэрка. Чатыры вучні маюць сярэдні бал 9,8, пяць вучняў — 9,7, восем вучняў — 9,6 і адзінаццаць вучняў — 9,5. Пагадзіцеся, што менавіта такі вынік закладвае фундамент для паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі. У рабоце нашай гімназіі гэты паказчык — стабільны, ён складае ад 87 да 97 працэнтаў.

У мінулым годзе студэнтамі ВНУ з 33 выпускнікоў сталі 32. Сярод іх будучыя ўрачы, эканамісты, журналісты, менеджэры, моваведы і, вядома, педагог і. Юнакі і дзяўчаты займаюцца ў самых прэстыжных навучальных установах. 11 выпускнікоў мінулага года — студэнты Беларускага дзяржаўнага універс ітэта, 3 — медыцынскіх універсітэтаў, 2 — БНТУ, 2 — Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Нельга не адзначыць поспех мінулагодняга выпускніка Вадзіма Марчука, які стаў студэнтам факультэта прыкладной матэматыкі БДУ яшчэ задоўга да пачатку ўступнай кампаніі, заваяваўшы Дыплом ІІІ ступені на заключным этапе рэспубл іканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Яго настаўнік — П.М. Раманчук.

Удзел у цэнтралізаваным тэсціраванн і — самая складаная задача на шляху абітурыентаў. Хвалююцца ўсе — самі маладыя людзі, бацькі, настаўнікі. Для нашых выпускнікоў гэта — і магчымасць даказаць, што нездарма вучыліся ў гімназіі. Так, 9 з іх па выніках праходжання тэсціравання па беларускай і рускай мовах атрымалі летась 90 балаў і вышэй. А самую высокую ацэнку маюць Аксана Глобаж і Юлія Лазюк — 97 балаў. Дабіцца такіх поспехаў ім дапамагл і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Л.Л. Зубрыцкая і настаўнік рускай мовы і літаратуры Н.Ю. Субач.

Высокіх вынікаў дабілася выпускніца 2009 года Анастасія Дрозд, якая па выні- ках здачы трох экзаменаў на ЦТ набрала 254 балы і прэтэндавала на вакансію студэнта з агульнай сумай 349 балаў. Сёння яна паспяхова займаецца на фармакалаг ічным факультэце Віцебскага дзяржаў нага медыцынскага універсітэта.

Дыпламантка ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове Вольга Гуленка зараз — студэнтка філалагічнага факультэта БДУ. Крысціна Неўдах асвойвае прафесію фізіка-ядзершчыка ў БДУ і марыць працаваць на атамнай электрастанцы і ў Беларусі.

Стаць пераможцам прадметнай алімпіяды рознага ўзроўню — гэта і вял ікая радасць, і гонар за сябе, за сваю ўстанову адукацыі, падзяка настаўніку, які, стаміўшыся пасля ўрокаў, лепш не даспіць ноччу, але ўсе-такі знойдзе час пазаймацца з вучнем, каб раскрыць талент, запаліць тую зорачку, якая праслав іць наш раён, вобласць, рэспубліку. Зразумела, што якасную адукацыю можна атрымаць толькі ў творчага і самаадданага педагога. Педагога, які не шкадуе сябе, які дапытлівасць дзіцячага розуму можа накіраваць у патрэбнае русла, навучыць шукаць адказы на тыя пытанн і, якія цікавяць вучня. Шмат пераможцаў алімпіяд выхавалі такія педагогі як В.С. Хілько, П.М. Раманчук, Н.В. Шчурская. Вось і сёлета іх вучні Іван Жук, Яна Зазулінская, Аляксей Сарокін удзельнічаюць у заключным этапе рэспубл іканскай алімпіяды. Шмат увагі разв іццю інтэлектуальнай адоранасці вучняў надаюць і педагогі А.М. Войтава (яе вучань Павел Калашнікаў атрымаў Дыплом ІІІ ступені на ІІІ этапе алімпіяды па фізіцы) і І.У. Хаванская (яе вучаніца Дар»я Чэмярэўская таксама атрымала Дыплом ІІІ ступені на ІІІ этапе алімпіяды — па рускай мове і літаратуры).

Асабліва яскравы вынік гімназістаў на ІІ этапе алімпіяд (раённым). Так, у гэтым вучэбным годзе нашу ўстанову адукацыі прадстаўлялі 49 вучняў. З іх атрымалі дыпломы І ступені — 13, ІІ ступені — 6, ІІІ ступені — 9 чалавек, а гэта значыць, што 57 працэнтаў дзяцей сталі пераможцамі.

Добрых вынікаў дабіваюцца нашы вучні і на малой раённай алімпіядзе, якую штогод ладзіць аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама. Каманда гімназіі ў гэтым годзе была прадстаўлена 79 вучням і 4 — 9 класаў. З іх 36 (45%) атрымалі дыпломы. У тым ліку: 11 дыпломаў — І ступені, 15 дыпломаў — ІІ ступені і 10 дыпломаў — ІІІ ступені.

Сёння, як ніколі, дзеці маюць патрэбу ў мацярынскай мудрасці і настаўніцкай разважлівасці. Менавіта педагогам бацькі давяраюць душы маленькіх грамадзян. Настаўнікі ператвараюць іх у індывідуальнасць, у асобу, далучаюць да вечных каштоўнасцей. Могуць не хвалявацца бацькі, калі, пераступаючы парог гімназіі, дзеці трапляюць у рукі педагогаў І ступені навучання Ж.М. Скрыцкай, Н.М. Чарняўскай, Н.Ф. Дылеўскай, Н.М. Кабарыха, Т.А. Цярпіцкай, Т.С. Жывень, В.А. Аўфяронак, В.Ф. Зубарык. Прафес ійнай кампетэнтнасцю, далікатнасцю, мудрасцю і дабрынёю адрозніваюцца педагог і Т.У. Юрэвіч, Т.Л. Макарава, В.А. Шкрабіна, М.В. Памазкова, Н.У.Катчанка, З.Б. Кліменцьева.

Зразумела, што выніковасць работы ўстановы залежыць ад прафесіяналізму, ініцыятывы і адказнасці яе педагагічных работнікаў. Неабходна, каб кожны вучань і яго педагог былі заўважаны.

Шмат намаганняў накіравана на стварэнне спрыяльных умоў для навучання і выхавання дзяцей, паляпшэнне матэрыяльнай базы гімназіі. Педагогі нашай установы адукацыі імкнуцца засвойваць сучасныя методыкі і тэхналогіі навучання, укараняюць у практыку работы інфармацыйныя тэхналогіі.

Цікаўныя, дапытлівыя і працавітыя дзеці займаюцца ў нашай гімназіі, а сучасны педагог — гэта педагог, работа якога накіравана на патрэбы вучняў, запатрабаванн і дзяржавы і часу.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.