Няхай сябруюць на планеце дарослыя і дзеці

На працягу навучальнага года ў рамках акцыі «Маладое пакаленне за бяспечны рух» праходзіць раённая гульнёвая праграма «Перакрыжаванне». Удзел у ёй прымаюць каманды юных інспектараў дарожнага руху ўстаноў адукацыі горада і раёна.

Старт гульні быў дадзены падчас правядзення конкурсу «Давайце пазна- ёмімся», які прайшоў на базе СШ № 3 г. Нясвіжа. Дарэчы, педагогі гэтай школы і распрацавалі праграму ў мэтах прапаганды правіл дарожнага руху, выхавання ў вучняў паводзін на вуліцы, дарозе і ў транспарце, а таксама для таго, каб зацікавіць дзяцей дзейнасцю атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Гульня ўяўляе сабой падарожжа па станцыях. На першым этапе «Што, дзе, калі?» каманды паказал і веданне прав ілаў дарожнага руху. Конкурс «Кірмаш ідэй» выявіў, наколькі таленавітыя ўдзельнікі атрадаў ЮІД. Наступны этап «Следапыт» — гэта гульня на мясцовасці, дзе рабятам неабходна, выконваючы пэўныя заданні, знайсці «скарб». І завершыцца ўсё ў маі велапрабегам, прысвечаным 65-годдзю Вялікай Перамогі.

Знаёмства ўдзельнікаў прайшло ў выглядзе конкурсаў. Каманды паказалі, як яны ведаюць правілы дарожнага руху, умеюць ездзіць на веласіпедзе, а таксама наколькі дружныя, кемлі- выя і знаходлівыя. У выніку, лепшымі сталі юныя інспектары дарожнага руху СШ № 4 г. Нясвіжа і Салтанаўшчынскай д/с — СШ, але ў каманд яшчэ ўсё наперадзе.

Прысутныя змаглі пазнаёміцца з работаю, якая праводзіцца ў мэтах прафі- лактыкі дарожнага траўматызму з удзелам дзяцей у СШ № 3. Атрад ЮІД школы «Віражы», які неаднаразова займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па веданні правілаў руху не толькі ў раёне, але і ў вобласці, прадставіў візітку. Сваім нумарам парадавалі і самыя маленькія ўдзельнікі — атрад юных інспектараў дарожнага руху «Святлафорык».

Безумоўна, гэта мерапрыемства будзе карысным для школьнікаў. Дзеці значна лепш успрымаюць інфармацыю, пададзеную ў гульнёвай форме. А гэта надае ўпэўненасці, што сумная статыстыка ДТЗ з гібеллю дзяцей будзе мінімальнай.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.