Памяць жыве…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

14 і 19 сакавіка бягучага года на канале ЛАД дэманстраваўся тэлефільм аб жыцці і святарскай службе ў Свята-Георгіеўскай царкве г. Нясвіжа протаіерэя, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Нясвіжа айца Дзмітрыя Хмеля.

У гэтым храме ён служыў больш за 50 гадоў. Служыў Богу і людзям так, што, калі яго не стала ў снежні мінулага года, на развітанне прыйшлі не толькі прыхаджане яго храма, а і многіх іншых, не толькі людзі старэйшага ўзросту, а і маладыя, не толькі праваслаўныя, а і іншых канфесій. На развітанні з айцом Дзмітрыем Хмелем прысутнічалі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, прадстаўнікі абласной і раённай улад, вайскоўцы. Гэта сведчыць аб вялікім аўтарытэце Дзмітрыя Пятровіча, аб павазе, якой ён карыстаўся. Айцец Дзмітрый заслужыў такую павагу і любоў людскую,бо яго паводзіны, святарская праца, усё жыццё былі прыкладам для пераймання. Аб гэтым і быў зняты тэлефільм. Мы, людзі старэйшага ўзросту, што жылі побач з ім, удзячны ўсім, хто прыняў удзел у стварэнні фільма, хто даў магчымасць расказаць гледачам усёй Беларусі пра цудоўнага чалавека з Нясвіжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.