Паважаныя Несвіжане і жыхары раёна!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Многім падасца, што магілай заканчваецца ўсё зямное жыццё. Увасабленнем магілы з»яўляецца пасхальнае яйка, у шкарлупе якога знаходзіцца цыпляня — новае жыццё. Ведаем, што ў часы Ісуса на Святой зямлі нябожчыкаў хавалі ў труне, якую рабілі ў скале, а ўваход завальвалі вялікім каменем. Так быў пахаваны і Ісус Хрыстос. Аднак затачэнне ў магіле было не доўгім. Ён Уваскрэс! Камень ад уваходу быў адсунуты, а магілу знайшлі пустой — толькі анёлы абвяшчал і аб Яго Ўваскрашэнні.

Гэта пасхальнае здарэнне стала перамогай жыцця над смерцю. Для сучаснага свету, дзе пануюць тэрарызм і нянав ісць, дзе не шануецца жыццё чалавека ад пачатку ва ўлонні і да старасці, гэта сапраўдная перамога.

Жадаю вам, шаноўныя хрысціяне не толькі каталіцкай канфес іі, а ўсім, хто адзначае свята Пасхі, радасных свят. Перамог і вам над злом і нянавісцю, над смерцю, асабліва духоўнай. Няхай Хрыстова Уваскрашэнне ўвал»е ў вашыя сэрцы надзею на жыццё вечнае.

Радасных Вам свят! Хрыстос Уваскрэс! Алілуя! Сапраўды Уваскрэс! Алілуя! 3 павагай ксёндз Пётр ШАРКО, дзекан Нясвіжскага дзеканату, пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.