ШТО ЧАКАЕ ВЫПУСКНІКОЎ ШКОЛ?

Да заканчэння навучальнага года ў беларускіх школах засталося каля двух месяцаў. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у гэтым годзе ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня.

Апошнія званкі для навучэнцаў IX і ХІ» класаў міністэрства рэкамендуе правесці 29 мая. Для ўсіх астатніх школьнікаў навучальны год завяршаецца 31 мая. 14 чэрвеня ў краіне распачнецца цэнтралізаванае тэсціраванне, з улікам гэтай акалічнасці выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў рэкамендуецца правесці 11 ці 12 чэрвеня.

Выпускнікоў базавай школы чакаюць чатыры абавязковыя іспыты: дыктоўка па беларускай і рускай мовах, пісьмовы экзамен па матэматыцы і вусны экзамен па гісторыі Беларусі. Для выпускнікоў агульнаадукацыйнай школы прадугледжаны толькі тры выпускныя іспыты. Абавязковым з»яўляецца экзамен па адной з дзвюх дзяржаўных моў (беларускай ці рускай), які праводзіцца ў форме пераказу, і пісьмовы экзамен па матэматыцы. Трэці экзамен па выбары выпускнікоў праводзіцца, як правіла, у вуснай форме. Навучэнцы IX і XI» класаў школ, дзе навучанне ажыццяў- ляецца на мове нацыянальных меншасцяў — польскай ці літоўскай, — дадаткова здаюць экзамен па адпаведнай мове ў пісьмовай форме.

Сярод выпускных экзаменаў па выбары адзінаццацікласнікаў могуць быць: пісьмовы пераказ па рускай мове для тых, хто здаваў беларускую мову, пісьмовы пераказ па беларускай мове для тых, хто здаваў рускую мову, беларуская і руская літаратура (вусны экзамен), замежная мова (вусны), гісторыя Беларусі (вусна), сусветная гісторыя (вусна або абарона рэферата), грамадазнаўства (вусна), геаграф ія (вусна), біялогія (вусна), хімія (вусна), фізіка (вусна), астраномія (вусна), інфарматыка (вусна), фізічная культура і здароўе (у вуснай і практычнай формах), курс прафесійнай падрыхтоўкі.

Як патлумачылі ў міністэрстве, экзаменацыйны расклад складаўся з улікам адзіных для ўсёй краіны тэрмінаў правядзення пісьмовых выпускных іспытаў. Усе тэксты і заданні для пісьмовых работ, як і ў папярэднія гады, будуць абвяшчацца па радыё і тэлебачанні. Для выпускнікоў базавай школы пад правядзенне пісьмовых экзаменаў зарэзерваваныя 2, 4 і 8 чэрвеня. Для адзінаццацікласнікаў пісьмовыя экзамены пройдуць 1, 3 і 7 чэрвеня.

Паўторныя экзамены для выпускнікоў базавай школы будуць праводзіцца 20 жніўня па беларускай мове, 23 жніўня — па рускай мове і 24 жніўня — па матэматыцы. Выпускнікі ХІ» класаў будуць здаваць паўторна экзамен па матэматыцы — 21 жніўня, а па беларускай ці рускай мове — 24 жніўня.

Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу бацькоў на змяненне тэрмінаў правядзення ўступных экзаменаў у гімназію. Яны будуць праводзіцца ў гэтым годзе ў перыяд з 3 па 7 чэрвеня. 3 чэрвеня прэтэндэнты на званне гімназіста будуць здаваць пісьмовы экзамен па беларускай мове, 5 чэрвеня — пісьмовы экзамен па матэматыцы і 7 чэрвеня — па рускай мове. Загад аб залічэнні навучэнцаў у гімназію павінен быць аформлены кіраўніком установы адукацы і на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі не пазней чым 10 чэрвеня. Для будучых ліцэістаў экзамены пройдуць з 15 па 20 чэрвеня. Пералік вучэбных прадметаў для ўступных іспытаў вызначаецца ў залежнасці ад профілю абранага напрамку. Нагадаем, што ў ліцэях захаваліся фізіка-матэматычны, хімікаб іялагічны, філалагічны і грамадазнаўчы напрамкі навучання.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.