“Сонца над маёй Беларуссю”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёлета раённы фестываль патрыятычнай песні вызначыўся тым, што ў яго рамках прайшлі і новыя конкурсы: на лепшае эссе “У імя жыцця”, электронных прэзентацый “Перамога дзядоў і прадзедаў – наша перамога” і юных мастакоў “З чаго пачынаецца Радзіма”.

Падвядзенне вынікаў фестывалю прайшло на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. У фае была разгорнута выстава мастакоў. А са сцэны прагучал і песні пераможцаў. Як і летась, яны былі вызначаны ў розных узроставых групах. Так сярод самых маленькіх удзельнікаў, ад 6 да 10 гадоў лепшай стала вакальная група “Домісолька” з Карцэвічскага СДК, якая выканала песню “Нам гэты мір завешчана берагчы”. Ад 11 да 13 гадоў – вакальная група “Трыоль” з СШ № 1 г. Нясвіжа з песняй “Птушкі белыя”, Дзіана Гліннік, выхаванка Нясвіжскага раённага Цэнтра пазашкольнай работы, з песняй “Пісьмо, якое не прыйшло з вайны”, Таццяна Мароз са студыі “Мікс” РЦКіА з песняй “Маленства край”, вакальная група ў складзе Валерыя Чучмана і Ягора Сабіча з СШ № 2 г.п. Гарадзея з песняй “Крочылі салдаты” і Уладзіслаў Рагалевіч з СШ № 4 г. Нясвіжа з песняй “Сонца над маёй Беларуссю”. Ад 14 да 18 гадоў, як і ў мінулым годзе, лепшай стала вакальная група “Шанс” Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа з песняй “Спявай душа”. У гэтай жа катэгорыі перамаглі таксама і выхаванка студыі “Мікс” Анастасія Навоша з песняй “Чацвяргі ды пятніцы” і Кацярына Нікіціна, якая прадстаўляла Гарадзейскі пасялковы ДК і выканала песню з рэпертуара Стаса Міхайлава “Вайна”. У старэйшай узроставай групе, ад 18 да 31 года, перамагла вакальная група ў складзе работнікаў Гарадзейскага пасялковага і Ужанкаўскага дамоў культур – Рэнаты Лелік і Любові Дрык з песняй “Плача белая бяроза”.

Усе песні, якія прагучалі са сцэны, не пакінулі абыякавымі гледачоў. У адных чулася горыч страты родных людзей падчас Вялікай Айчыннай вайны, боль і пакута, якія перанёс наш народ у гэты час, у другіх – услаўлялася мірная стваральная праца беларускага народа. Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі ад раённага камітэта грамадскай арганізацыі “БРСМ” і аддзела па справах моладзі райвыканкама. У конкурсе эссэ былі адзначаны работы Елізаветы Пуляк, прадстаўніцы Нясв іжскага дзяржаўнага раённага агульнаадукацыйнага ліцэя, Валерыя Сцяпуры з Аношкаўскай СШ, Таццяны Гаціла з Карцэвіцкай. Сярод мастакоў лепшымі сталі Дар”я Івашка з СШ № 2 г.п. Гарадзея, Карына Камарова з каледжа, гімназіст Арцём Грабоўскі. Пераможцамі ў конкурсе электронных прэзентацый – Ігнат Данілаў з Грыцкевіцкай СШ, Ганна Тарасевіч з каледжа, Ала Русак з Салтанаўшчынскага дзіцячага садка-сярэдняй школы, Раман Жарыч і Мікалай Яцэвіч з Нясвіжскай беларускай гімназіі.

– Мне вельмі прыемна было прымаць удзел у гэтым конкурсе, – адзначыла Дар”я Івашка. – Я намалявала партрэт салдата. Тэма Вялікай Айчыннай вайны для мяне не новая. Мой дзядуля таксама са зброяй у руках адстойваў незалежнасць Радзімы, каб наша пакаленне мела магчымасць жыць пад мірным небам. Удвая прыемна, што мая работа была вызначана журы ў ліку лепшых.

Пераможцы прадставяць Нясвіжчыну на абластным фестывалі патрыятычнай песні.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.