Успрымаць сэрцам і душой

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да 2 мая ўключна працуе ў Нясвіжскім гісторыка- краязнаўчым музеі фотадакументальная выстава «Пачатак…», прывезеная з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная 65-годдзю Вялікай Перамогі. Яе храналагічныя рамкі: 1939 г. — красав ік 1942 г. Экскурсаводы расказваюць пра палітычную сітуацыю напачатку вайны, вераломны напад гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз, прыгранічныя баі 22-24 чэрвеня 1941 года, абарону Мінска, Магілёва, Віцебска, Гомеля, Смаленска, Тулы, Масквы, пра першыя партызанск ія групы, створаныя ў Беларусі ў ліпені-верасн і 1941 г., пра зверствы фашыстаў на акупіраванай тэрыторыі і вялікі гераізм савецкіх людзей, які яны праяўлялі на франтах і ў тыле ворага.

Аповед вядзецца пад музычнае суправаджэнне. Гучаць песні тых грозных гадоў — «Свяшчэнная вайна», «У зямлянцы».

— Мы падрыхтавалі наш экскурс такім чынам, каб ён не быў сухім, каб тое, што расказваем дзецям, яны ўспрымалі сэрцам, — гаворыць старшы навуковы супрацоўнік музея В.У. Шкрабіна. Выставу наведалі вучні Нясвіжскай беларускай гімназіі, Ланскай, Астроўскай, Салтанаўшчынскай, першай і чацвёртай гарадскіх і іншых школ раёна, навучэнцы каледжа. З вучнямі дзесятых класаў гімназіі прыйшлі настаўніцы: гісторыі — В.С. Хілько і беларускай літаратуры — Н.М. Швайко. Я папрасіла Валянціну Станіславаўну падзяліцца думкамі наконт вось такіх, своеасаблівых, урокаў мужнасці.

— Мы лічым, што патрыятычнае, грамадзянскае выхаванне вучняў на сённяшні дзень павінна з»яўляцца прыярытэтным, асабліва падчас святкавання 65-й гадавіны Вялікай Перамогі, — падкрэсл іла яна. — І мы не можам не зрабіць усё магчымае, каб далучыць вучняў да гэтай вялікай і трагічнай гісторыі. Таму і ў музей іх прыводзім, і розныя іншыя мерапрыемствы арганізуем: сустрэчы з ветэранамі, канцэрты для іх, конкурсы. Праводзілі конкурс буклетаў, прэзентацый мультымедыйных праектаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Так што гэта не нейкае адзінкавае мерапрыемства, а звяно вялікай мэтанакіраванай сістэмы ў рабоце, якая павінна сфарміраваць з нашых вучняў перш за ўсё патрыётаў сваёй Радзімы.

Кожны раз, калі пачынаем вывучаць гэтую тэму, праводзім урок гісторыі сям»і ў гісторыі вайны. Дзеці расказваюць пра пачутае ад татаў, мамаў, бабуляў, дзядуляў: хтосьці ваяваў, хтосьці быў у тыле савецкім, у тыле нямецкім, хтосьці перажыў трагедыю. Напрыклад, адна дзяўчынка апавядала, што яе родныя загінулі ў вёсцы Прусы, якая некалькі разоў была спалена фашыстамі. Дзеці суперажываюць, успрымаюць пачутае не толькі розумам, а прапускаюць праз сэрца і душу. І тады Вялікая Айчынная паўстае перад імі не проста далёкай гісторыяй. Яна ўсведамляецца як старонкі вялікай гісторыі нашага народа.

На здымку: фрагмент выставы «Пачатак…»; экскурсію для гімназістаў вядзе старшы навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Шкрабіна.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.