Як узаконіць лодку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прыйшла вясна, і многіх жыхароў Нясвіжчыны цікавіць, як і дзе можна зарэгістраваць купленую да сезона адпачынку лодку. Кампетэнтны адказ на гэта пытанне дае дзяржаўны інспектар Стаўбцоўскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Іосіф ГРЫГАРЦЭВІЧ:

– Сапраўды, Беларусь багатая на рэкі. Прыпяць, Днепр, Заходняя Дзвіна, Сож, Бярэзіна, Нёман з іх буйнымі прытокамі, а таксама Днепра-Бугскі канал – прыдатныя для суднаходства, тут ёсць дзе «разгуляцца» на лодцы або гідрацыкле. У апошнія гады гэты занятак усё больш становіцца папулярным відам актыўнага адпачынку. Адной з галоўных умоў бяспечнага выкарыстання сродкаў руху па вадзе з”яўляецца дастатковы ўзровень іх тэхнічнага стану. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2007 г. № 812 зацверджаны «Правілы дзяржаўнай рэгістрацыі суднаў» і «Правілы карыстання маламернымі суднамі, гідрацыкламі, суднамі з падвяснымі рухавікамі і базамі для іх стаянак». 3 іх вынікае, што дзяржаўнай рэгістрацыі ў суднавай кнізе належаць маламерныя судны (вёславыя і надзіманыя лодкі), гідрацыклы, судны з падвяснымі рухавікамі.

Асобы, якія эксплуатуюць незарэгістраванае судна або ўхіляюцца ад дзяржаўнай рэгістрацыі яго і ўсіх відаў здзелак з ім, маёмасных правоў на яго, якія не паведамілі ва ўстаноўленым парадку аб змяненнях даных, што належаць унясенню ў рэестр або суднавую кнігу, а таксама якія прадставілі недакладныя звесткі для дзяржаўнай рэгістрацыі судна, нясуць адказнасць, устаноўленую заканадаўствам рэспублікі.

Кожнае судна павінна эксплуатавацца ў спраўным тэхнічным стане з захаваннем умоў, якія забяспечваюць яго правільнае выкарыстанне, бяспеку плавання (у адносінах да раёна плавання, аддаленасці ад берага, дапушчальнай вышыні хвалі, надводнага борту, гранічнай магутнасці і колькасці рухавікоў, дапушчальнай плошчы ветразяў, грузападымальнасці, пасажыраўмяшчальнасці, аснашчэння выратавальным і і супрацьпажарнымі сродкамі, медыцынскай аптэчкай і сігнальнымі агнямі).

У мэтах бяспекі плавання і вызначэння тэхнічнага стану судны падлягаюць тэхнічнаму агляду, які ажыццяўляецца дзяржаўнай інспекцыяй шляхам правядзення пярвічных, штогадовых і пазачарговых тэхнічных аглядаў. Для суднавадзіцеля і кожнага пасажыра на судне павінны быць у наяўнасці індывідуальныя выратавальныя сродкі. Суднавадзіцель адказвае за паводзіны пасажыраў на судне. Яму забаронена: кіраваць суднам у стане алкагольнага і іншага ап”янення; перадаваць упраўленне суднам асобам, якія знаходзяцца ў стане ап”янення, якія не маюць пры сабе пасведчання на права кіравання маторным суднам; парушаць нормы грузападымальнасц і і пасажыраўмяшчальнасці; перавозіць пасажыраў на маламерных суднах пры адсутнасці абсталяваных месц для сядзення, а таксама пасажыраў у стане алкагольнага і іншага ап”янення; скідваць з судна ў ваду нафтапрадукты, харчовыя і іншыя адходы, якія забруджваюць водную акваторыю. Забаронена купанне з суднаў, перасадка людзей з аднаго судна на другое, раскачванне яго, перамяшчэнне людзей па судну падчас яго руху, кіраванне маламерным і суднамі асобамі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Суднавадзіцель абавязаны мець пры сабе і прад”явіць па першым патрабаванні супрацоў нікам Дзяржінспекцыі па маламерных суднах, Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускай інспекцыі рачнога суднаходства, а таксама органаў унутраных спраў наступныя дакументы: суднавы білет, талон папярэджанняў, пасведчанне на права кіравання маторным суднам, дакументы на перавоз імы груз.

З сакавіка 2009 года адкрыты Стаўбцоўскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах. Тэрыторыя яго абслугоўвання – Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Дзяржынскі, Нясвіжскі і Клецкі раёны. Па ўсіх пытаннях рэгістрацыі і тэхнічнага агляду суднаў (лодак) неабходна звяртацца па тэл.: 8-029-635-91-64 (Вэлком), 8-029-604-24-80 (МТС), 8-01717- 4-25-58. З мая 2010 г. можна звяртацца непасрэдна на выратавальны пост, размешчаны на гарадскім возеры ў Стоўбцах.

Нясвіжская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб”яднання “Беларускае таварыства паляў нічых і рыбаловаў” ПАВЕДАМЛЯЕ: 21 мая з 10.00 да 15.00 у Нясвіжы па вуліцы Усходняй, 15 будзе праходзіць рэгістрацыя і тэхагляд маламерных суднаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.