Ці ёсць у нас запас?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць дасягненне запланаваных паказчыкаў тэмпаў росту вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў, рэалізацыі спажывецк іх тавараў. «Ваш прамы абавязак — скарачэнне звышнарматыў ных запасаў гатовай прадукцы і. Іх да канца лета не павінна быць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Наколькі загружаныя таварамі склады прамысловых прадпрыемстваў Нясв іжчыны расказала намеснік старшыні райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі Л.В. МЯДЗВЕДЗЕВА:

— Запасы гатовай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах па стане на 1 чэрвеня 2010 года складаюць 91 мільярд рублёў, а гэта ў 1,9 раза вышэй сярэднямесячнага аб»ёму вытворчасці. На 75 мільярдаў рублёў — у ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат», па 6 млрд. рублёў — у ААТ «Нясвіжскі завод медпрэпаратаў», СП ТАА «Фармлэнд». Такім чынам, на ўсе астатнія прадпрыемствы прамысловасці застаецца толькі 4 %. У іх такія запасы — у межах нормы. Рашэннем аблвыканкама ад 19 сакавіка 2010 года даведзены нарматывы колькасці тавараў на складах толькі арганізацыям камунальнай уласнасці. На студзень-чэрвень бягучага года гэты паказчык павінен быць не большы за 29 % да сярэднямесячнага аб»ёму вытворчасці. Фактычна ж за 5 месяцаў ён складае ўсяго толькі 6 %. А гэта сведчыць, што на ўсіх прадпрыемствах колькасць тавараў на складах не значная і не выклікае занепакоенасці.

Што ж датычыцца цукровага камбіната, таксама няма падстаў для хваляванняў, таму што рэалізацыя цукру павялічваецца. Калі на 1 красавіка астатак складаў 81,6 тысячы тон, а ўжо на 1 чэрвеня — усяго толькі 38,9 тысячы тон. Значна павялічылася адгрузка цукру на экспарт. За 5 месяцаў мінулага года было прададзена за межы нашай краіны 39 тысяч тон, а сёлета за гэты ж перыяд — 57,5 тысячы тон. А гэта ў 1,5 раза больш мінулагодняга. Экспартныя пастаўкі ў Расію склалі 25 тысяч тон (за 5 месяцаў 2009 года — 21 тысячу тон), ва Украіну — 10 тысяч тон (за 5 месяцаў 2009 г. — 4 тысячы тон), Казахстан — 12,9 тысячы тон (за 5 месяцаў 2009 года — 2,4 тысячы тон). Сёлета прададзена ўжо 5 тысяч тон ва Узбекістан і 2,6 тысячы тон у Кыргызстан. Такім чынам, да жніўня ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» выйдзе таксама на нарматыўны таварны запас.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.