Для турыстаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прыемны для турыстаў сюрпрыз чакаў гасцей нашага горада ў мінулыя выхадныя. Ля ўваходу ў Ратушу іх віталі… Радзівілы. Усе жадаючыя маглі зрабіць сабе на памяць фотаздымак з «прадстаў нікамі» нашага славутага магнацкага роду.

Ідэя так сустракаць турыстаў належыць работнікам раённага Цэнтра культуры і адпачынку і ўдзельнікам Нясвіжскага заслужанага аматарскага калектыву імя Уршулі Радзівіл. Яе падтрымалі супрацоўнікі салона-галерэ і «Скарбніца» і Нясвіжскага гісторыка- краязнаўчага музея, якія разгарнулі побач продаж сувеніраў. Як паведамілі арганізатары, так вітаць гасцей нашага горада акцёры-Радзівілы ў касцюмах XVIII стагоддзя будуць кожныя выхадныя, ці каля Ратушы, ці каля Касцёла Божага Цела. У далейшым да іх далучацца і калектывы мастацкай самадзейнасц і, якія падораць наведвальнікам горада цудоўны настрой. Як паказалі гэтыя выхадныя, зрабіць фотаздымак у свой альбом пажадалі не толькі турысты, а і несвіжане.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.