Нашчадкі Перамогі

У гарадскім парку ўпершыню прайшла ваенна-спартыўная гульня «Вялікія манёўры», прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у якой удзельнічалі каманды клубаў для падлеткаў: «Пераходны ўзрост» раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, «Дыялог» раённага цэнтра пазашкольнай работы, «Наваколле» раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Арганізатары мерапрыемства — аддзел адукацыі і РСПЦ — пастараліся зрабіць усё магчымае, каб дзеці змаглі праявіць свае лепшыя якасці — смеласць, кемлівасць, волю да перамогі. Каманда кожнага клуба атрымала маршрутныя лісты, у якія выстаўляліся адзнакі за кожны з 7 этапаў гульні. Гэта кантрольна-прапускны пункт (КПП), дзе трэба было расшыфраваць пароль з прыказак і прымавак на ваенную тэматыку; плац, дзе ўдзельнікі выконвалі страявыя каманды; паласу перашкод, гістарычны пункт, на якім неабходна было паказаць веды па гісторыі вайны; музычны, падчас якога каманды ўгадвал і песню на ваенную тэму па мелодыі; чырвоны крыж, на якім аказвалася дапамога раненаму; прывал. Тут каманды выконвалі песні ваеннай тэматыкі, а ацэньваліся арыгінальнасць і якасць выканання.

Усе этапы гульні садзейнічалі выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, любові да Айчыны, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Калі ж дадаць сюды яшчэ выдатнае сонечнае надвор»е і найсмачнейшую «салдацкую» кашу, прыгатаваную на вогнішчы, то становіцца зразумелым, чаму многія з рабят выказалі жаданне паспаборнічаць у такой гульні яшчэ не адзін раз.

Усе ўдзельнікі вельмі стараліся быць самымі-самым і, аднак пад канец «Вялікіх манёўраў» усё ж такі вызначыўся пераможца — каманда «Ну, пачакай!» клуба «Пераходны ўзрост» РСПЦ. На другім і трэцім месцы — адпаведна «Смелыя» ЦПР і «Усмешка» РТЦСАН.

Усе каманды атрымалі не толькі агульнакамандныя, але і асабістыя прызы для кожнага ўдзельніка.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.