наСвет вачыма дзяцей або Імгненне ў вечнасці

Цудоўныя краявіды нашай роднай Беларусі здзіўляюць сваёй непаў торнасцю і разнастайнасцю прыродных фарбаў, натхняюць на творчасць усіх, хто ўмее заўважаць прыгожае. Так з»яўляюцца палотны, на якіх занатаваны мясціны і імгненні для вечнасці, для тых, хто прыйдзе пасля, каб таксама славіць і захапляцца самай лепшай краінай свету — Беларуссю.

А вось ці задумваўся хто: як, у які момант нараджаецца мастак? Калі ўзнікае жаданне занатаваць убачанае, дадаць сваіх фарбаў у створаны Богам каларыт?

У кожнага гэта імгненне сваё. Хтосьці стараецца спасцігнуць усе прамудрасці выяўленчага мастацтва і толькі тады выносіць вынікі сваіх дасягненняў на суд гледачоў. А хтосьці адчувае сябе мастаком, толькі ўзяўшы ў рукі алоўкі і фарбы. Сапраўднымі творцамі лічаць сябе выхаванцы дзіцячай студыі выяўленчага мастацтва, што працуе пры Цэнтры пазашкольнай работы г. Нясвіжа, Глеб Ванагель, Надзея Кухта, Уладз іслаў Матвееў, Настасся Сокал, Аляксей і Вікторыя Карпач, Радзіён Кукула, Раман Пармон, Дар»я Мякіш, Вікторыя Тарасава, Ганна Рудзяк, Дзіяна Белагурава, Аліна Пушачкіна, Кацярына Гладкая, Андрэй і Аляксандра Карачуны… Усіх не пералічыць. Іх больш за восем-дзесят. І ў таленце кожнага з іх не сумняваецца іх выкладчык — Алена Генадзьеўна Гаціла.

Сама Алена Генадзьеўна калісьці марыла стаць актрысай, захаплялася тэатрам, удзельнічала ў пастаноўках школьных спектакляў, дапамагала маляваць дэкарацыі. А яшчэ, схаваўшыся ад сяброў і выхавацеляў, яна малявала сям»ю. Бо так сталася, што да пятага класа жыла ў інтэрнаце, а пра шчаслівае жыццё ў шчаслівай сям»і толькі марыла…

Алена скончыла СШ № 2 г. Нясвіжа, Магілёўскае педвучылішча. Першае месца працы — Юшавіцкая базавая школа Нясвіжскага раёна, дзе яна арганізавала тэатр, у якім артыстамі былі бацькі яе выхаванцаў, а таксама настаўнікі школы. Працуючы ў СШ № 1 горада Нясвіжа, Алена Генадзьеўна арганізавала школьны драматычны тэатр. Адна з яго пастановак — п»еса «Помнік каханню» К.Я. Шышыгінай — была паказана падчас правядзення першага фестывалю камернай музыкі «Музы Нясвіжа».

У 1999 годзе педагог атрымала запрашэнне фонду «Мы — дзецям» і некаторы час выкладала выяўленчае мастацтва ў Балгарыі. Затым удасканальвала свае веды на факультэце методык і выяўленчага мастацтва ў БДПУ імя Максіма Танка. Адначасова працавала настаўнікам выяўленчага мастацтва і сусветнай мастацкай культуры ў Гарадзейскай СШ № 2.

У цэнтр пазашкольнай работы Алена Генадзьеўна прышла ў верасні 2009 года. Пад яе кіраўніцтвам працуе шэсць гурткоў, якія наведваюць дзеці, пачынаючы з 5-6 гадоў (гурток працуе пры дзіцячым садзе № 5) і заканчваючы навучэнцам і Нясвіжскага дзяржаўнага ліцэя. Навучанне вядзецца па аўтарскай праграме А.Г. Гаціла, разлічанай на тры гады. Сярод асноўных мэт — даць уяўленне аб відах выяўленчага мастацтва, развіваць фантазію, творчы густ, асвоіць тэхніку акварэлі, гуашы, пастэлі. Алена Генадзьеўна стараецца звяртаць увагу на маральныя якасці, якія найлепшым чынам развіваюцца ў працэсе творчасц і. Дзеці вучацца сябраваць, дапамагаць адзін аднаму. Святы яны таксама сустракаюць разам. Магчыма таму кожная работа выхаванцаў Алены Генадзьеў ны — гэта свята. Свята фантазіі, яркіх фарбаў і чысціні дзіцячых душаў: «Мая Беларусь» Дзіяны Гаравацкай, «Кветкі радасці», «У кожным малюнку — сонца» Ілоны Якаўлевай, «Ляцяць журавы» Настассі Санько, «Партрэт таты» Вольгі Барсукевіч, «Прагулка» Вікторыі Кунаш… Гледзячы на гэтыя работы, я яшчэ раз упэўніваюся, што сапраўдны свет менавіта той, які ўзнікае ва ўяў- ленні дзяцей. Вясёлы і непасрэдны, загадкавы і чароўны. Ён такі, бо нараджаецца ад шчырасці і дабрыні дзіцячых сэрцаў, у якія з пяшчотай і любоўю ўкладваюць гэтыя найлепшыя чалавечыя якасці настаўнікі і бацькі.

А што да Алены Генадзьеўны, то яна ўвогуле лічыць, што неталенавітых дзяцей няма. Таму і прымае ў студыю ўсіх, як кажуць і «малюючых» і «немалюючых», а вынікі не застаў ляюць сябе чакаць. Выхаванцы студыі — частыя госці раённых, абласных і рэспублі- канскіх конкурсаў і выстаў. Найлепшыя водгукі жыхароў горада атрымала выстава «Свет вачыма дзяцей», якая нядаўна экспанавалася ў Нясвіжскай цэнтральнай ра- ённай бібліятэцы. На абласным конкурсе дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і мастацкай творчасц і «Скарбонка талентаў» Ілона Якаўлева атрымала дыплом першай ступені за трыпціх «Калядкі ў Нясвіжы». На гэтым жа конкурсе Дзіяна Белагурава за малюнак «Прагулка зімой» была адзначана дыпломам трэцяй ступені. На абласным конкурсе дзіцячай творчасці «Выратавальн ікі вачыма дзяцей» Ілона Якаўлева атрымала дыплом другой ступені. Выхаванцы студыі ўдзельнічалі і ў міжнародным конкурсе на лепшую паштоў ку «Арт-гарадок». Але галоўная ўзнагарода для кіраўніка студыі А.Г. Гаціла — гэта яе выхаванцы, якія на шчырасць умеюць адказваць шчырасцю, ствараючы пры дапамозе фарбаў цудоўны свет, яшчэ больш сапраўдны, чым наша рэальнасць.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.