Пах раллі гаючай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Усё лепшае дзеці бяруць ад бацькоў. Многія яшчэ змалку пачынаюць пераймаць усё звычкі і захапленні. Асабліва хлапчукі, калі тата звязаны з тэхнікай. Міхаіл Іосіфавіч Майсеня адпрацаваў шмат гадоў у калгасе «17 верасня» на гусенічным трактары «Т-74».

Сыны Міша і Віця лічылі за шчасце праехаць побач з ім, патрымацца за рычагі стальной машыны. Нярэдка хлапчук і ўяўлялі, як самастойна вядуць свой трактар з плугамі па полі, як па свежай раллі за імі важна расходжваюць буслы.

Любоў да тэхнікі засталася ў братоў на ўсё жыццё, яны сталі механізатарам і. Працуюць у сельскагаспадарчым кааператыве «17 верасня». Пасля заканчэння школы паступілі ў «ПТВ № 36» у Клецку. Затым — служба ў арміі. Віктар, пасля звальнення ў запас, 10 гадоў адпрацаваў у райсельгастэхніцы, жыве ў вёсцы Вялікая Ліпа.

У СВК «17 верасня» прыйшоў у 1992 годзе. Вясной — на хімпраполцы, летам — памочнікам камбайнера, а ўзімку — заняты на вывазцы арганічных угнаенняў з фермы.

Міхаіл Майсеня жыве ў вёсцы Баяры. Прыйшоўшы ў гаспадарку, адразу працаваў, як бацька, на гусенічным, а пасля перайшоў на калёсны трактар.

Падчас наведвання гаспадаркі абодва браты хадзілі з апрысквальнікамі. Добра асвоілі яны свае агрэгаты » Адванц» і «С-320″ з двухтоннай ёмістасцю, васемнаццацімятровым захватам, турбанаддувам і камп»ютэрным кіраваннем.

Па гэтай прычыне брак у выкананні работы проста выключаецца, а за дзень яны выпрацоўвалі да 100 га кожны.

Так што палі будуць чыстымі ад пустазелля, а кожны кілаграм угнаенняў абернецца добрай прыбаўкай да ўраджаю.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.