Раніца ў Альбянскім парку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На ўсходзе ярка-ружовым святлом запалаў край неба — добрая прыкмета пагодлівага дня. Галасістым хорам птушыных песняў адгукнулася возера, што гадамі існуе ў Альбянскім парку. Сонца паднялося над лесам, яго цёплыя промні пранікалі ў самыя патаемныя месцы. Шызаваты туман слаўся ў даліне Ушы і пачаў паступова рассейвацца. Рэчка пачынаецца з невялічкай крыніцы ля вёскі Качановічы і спакойна плыве праз Нясвіж, яго азёры, і цераз парк Альба яшчэ з Радзівілаўскіх часоў. У гэтым годзе яе пачысцілі, «выпрамілі». Пра гэта расказаў мясцовы ляснік. Разам з ім мы і пайшлі любавацца дзівоснай прыгажосцю наваколля і праз густы падлесак прышлі да старой, зарослай чаротам сажалкі.

Вакол яе была дзялянка лесу, на якой усю зіму працавала брыгада па санітарнай высечцы і ачыстцы лесу. Людзі ўбіралі засохлыя і хворыя дрэвы, сухія галіны. Ляснік падказваў ім, як лепш управ іцца з работай, а то і сам браўся за сякеру і бензапілу. Буйныя бярвенні і ствалы вывезлі яшчэ ўзімку.

Ля старой сажалкі, якую павінны пачысц іць і ўглыбіць, лятаюць чыркі. Пакуль яна выглядае змялелай і здзічалай за некалькі стагоддзяў з радзіві- лаўскіх часоў… Меладычнымі гукамі птушак пераклікаецца лес. Надыйдзе час, калі ў Альбянскім парку будзе яшчэ больш месцаў для адпачынку, дзе з»яв іцца праменьчык сонца і раскрыецца пралеска — блакітнае вока прыгажуні вясны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.