Сустрэча

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Камароўскі рынак гудзеў людскім патокам, маляўніча стракацеў кветкамі, апельсінамі і яблыкамі. Іна купіла кілаграм ярка-аранжавых сонейкаў, пругкага вінаграду і накіравалася да мясных прылаўкаў. А там адна мажная кабета гучна заклікала: «Падыходзьце, даражэнькія, купляйце свінінку! Во якая ружовая, з прорасцю». Убачыла Іну: «Мадам, гляньце, якое мяса, вазьміце». А потым, пільна глянуў шы на пакупніцу, усклікнула: «Інка, ты?» Дама, у сваю чаргу, угледзеўшыся ў твар прадаў- ца, спытала: «Алёна?» «Я, а хто ж яшчэ. Бачыш, вось прадаю мяса ды сала. Жыву за 20 кіламетраў ад Мінска, трымаем гаспадарку з мужам, агарод 20 сотак. Ну, а ты як жывеш?»

Іна нехаця адказала: «Жыву, нармальна…» Алёна прапанавала:

— Давай дзе пасядзім, успомн ім маладосць, школу…

— Калі?

— Ну, калі хочаш, я тут яшчэ пяць дзён буду. А давай заўтра, у гадзін 6 сустрэнемся ў кафэ ля Камароўкі. Пасядзім, пагамон ім…

Іна вагалася, а потым згадзі- лася. Назаўтра жанчыны сядзелі за столікам, няспешна «пацягвал і» пахучае «Амарэта». Алёна нецярпліва круцілася ў крэсле і гаварыла:

— Гэта ж колькі мы не бачыл- іся? Гадоў 20? Ну, расказвай пра сябе. Што ты, як, дзе? У такой прыгажуні, як ты, і жыццё, мабыць, яркае, добрае.

Іна паглядзела на бакал з чырвоным віном і сказала:

— Вось бачыш, палова бакала пустая. І жыццё маё такое.

— Ну чаму не сказаць, што палова яго запоўненая? — запярэчыла Алёна.

Іна ўздыхнула і пачала ўспам інаць…

Яна вучылася ў 10-м класе, калі прыйшло тое светлае, першае пачуццё. Іна заўважала на сабе погляд блакітных вачэй Косціка, хлопца з паралельнага класа. На перапынках ён падыходз іў да яе, распытваў пра вучобу, жартаваў. Са школы стараў ся ісці разам з дзяўчынай, жылі яны ў адной вёсцы. Косцік любаваўся яе чорнымі косамі, цёмнымі вачыма і ласкава называў «цыганачкай». Вечарам яны сустракаліся за вёскай, ля маленькай рачулкі, Косцік трымаў руку дзяўчыны, расказваў ёй цікавыя гісторыі. Ім было так хораша ўдваіх, што і маўчаць добра. Яны адчувалі адзін другога праз дотык рук і біццё юных сэрцаў.

Пасля выпускнога балю закаханыя пайшлі да маленькага азярца, што ціха плёскала вадой ля шпіталю. Косцік абняў дзяўчыну і напаўголасу апавядаў ёй гісторыю палаца Рдултоўскіх, які велічна ўзвышаўся калонамі за густымі дрэвамі алеі. Іна з цікавасцю слухала і пра сябе дзівілася: Косця не быў выдатнікам у школе, ды й бібліяфілам не лічыўся, і часу асабліва не меў чытаць, але столькі ведаў… Ён больш займаўся спортам, бо рыхтаваўся паступаць у ваеннае вучылішча. А Іна бачыла сябе інжынерам, таму марыла пра політэхнічны інстытут…

Экзамены яна вытрымала паспяхова, атрымала выклік на вучобу і была ў радасным настро і. А Косціку не пашанцавала: яму не хапіла двух балаў. Хлопец замаркоціўся, але Іна суцяшала і падтрымлівала яго:

— Ну, не перажывай. Не ўсе ж паступаюць з першага разу. За год падрыхтуешся добра, а на будучы паступіш.

— А што цяпер рабіць? — сумна спытаў Косцік.

— Пойдзеш працаваць кудынебудзь… Хлопец задумаўся. Іна энерг ічна патрэсла яго і сказала:

— Не дрэйф! Усё будзе добра, год праляціць — і не заўважыш. Галоўнае, каб вывучыў усё, як след.

З восені Іна паехала на вучобу ў інстытут, а Косця застаўся працаваць у калгасе, дапамагаў рамонтнікам наладжваць тэхніку. Вечарам заглядваў у падручнікі, але без асаблівага энтузіязму. Па суботах з нецярпеннем чакаў прыезду Іны з Мінска, загадзя бег на аўтобусны прыпынак, каб сустрэць. Дзяўчына выходзіла, яны браліся за рукі, ішлі да рэчкі. Гаварылі, смяяліся, цалаваліся. Косцік быў шчаслівы.

Неяк зімой ён, як заўжды, стаяў на прыпынку. Аўтобус падышоў, з яго выйшлі людзі, але Іны не было. Хлопец здзіўленарасчаравана глядзеў на дзверы. Пасажыры разыходзіліся. Косцік з сумным тварам накіраваўся дадому. У галаве круцілася адна думка: «Чаму яна не прыехала? Што здарылася?» І не знаходзіў адказу. А ён аказаўся банальна простым…

Студэнцкае жыццё паступова ўцягвала Іну ў захапляючы вір семінараў і залікаў, новых зна- ёмстваў. Калі першыя месяцы ёй хацелася дадому, то пазней гэта ахвота прапала. Яе больш цікав іла сталіца з прыгожымі, шырок імі вуліцамі, студэнцкія вечарыны, зманлівыя агні тэатраў і кіно. А яшчэ быў інтарэс — да Іны заляцаўся юнак з трэцяга курса: стройны атлет з цёмнымі, як ноч, вачыма. Валера (так яго звалі) аказаўся дасціпным і галантным, з ім было цікава і весела. Ён займаўся ў драматычным гуртку інстытута і свае акцёрск ія здольнасці дэманстраваў перад дзяўчатамі. А яны прасілі:

— Валерка, давай, пакажы, як дэкан ходзіць.

Хлопец нагінаў галаву, закладваў рукі за спіну і шырокім крокам ішоў па калідоры. Студэнтк і дружна смяяліся і ў захапленн і казалі:

— Ну, рыхтык Пятровіч! Ну, талент!

«Прадстаўленне» Валеры бачыла Іна, ёй таксама спадабалася. А юнак падбягаў да дзяўчыны, жартаўліва рабіў рэверанс і ветліва прамаўляў:

— Вашу ручку, паненка!

Іна чырванела, бянтэжылася, але рукі не вырывала. Так і пачал іся іх адносіны: з жартаў, усмешак, паходаў у кіно.

Аднойчы, калі дзяўчына збіралася ў суботу дадому, Валера так умольна на яе глядзеў, тэатральна заломваў рукі і прасіў:

— Не едзь, мая Кармэн, ну, калі ласка. Я ж тут згіну без цябе. Заставайся, пойдзем у Палац спорту, там модны ВІА выступае.

Дзяўчына ўсміхалася, думала, вагалася: «А як жа Косця?» Але гарачыя вочы студэнта, які стаяў перад ёй, перамаглі ў душэў най барацьбе дзяўчыны. Валера выдаў пафаснае «Ура!» і пацалаваў Іне руку.

Была яшчэ адна акалічнасць, якую Іна не магла растлумачыць. Як толькі Валера браў яе за руку, яна адразу станавілася бездапаможнай, ногі млелі, кроў стукала ў скроні. І ўжо не было сіл адарвацца ад яго, сысці, пак інуць. Так пачаліся іх сустрэчы, паходы ў кіно і на эстрадныя канцэрты ў Палац спорту. Новы год Іна з Валерам сустракалі ў недараг ім кафэ, дзе сабралася група іх аднакурснікаў. Пілі шампанскае, віно, хмялелі, спявалі песні, з запалам танцавалі. Было весела, шумна, галава кружылася.

Валера абняў Іну за плечы і прапанаваў:

— Давай збяжым адсюль.

— Куды?

— На волю, пад снег і вецер, дзе ясныя зоркі.

Выйшлі на вуліцу, ўзяліся за рукі і пайшлі па тратуары, радасныя, узрушаныя. Нябачны зарад усё прабягаў між імі, прыцягваў, вымушаў хвалявацца, прыгнятаў волю. Іна не магла растлумачыць сабе, чаму гэта з ёй адбываецца. З Косцікам яна адчувала сябе свабодна і спакойна, проста было добра ад таго, што ён побач. А тут — нейкая віхура, перажыванні, трапятанне сэрца. У глыбіні душы дзяўчына баялася гэтай страсці, але спыніцца не было сіл. З кожным днём Іна захаплялася ўсё больш, і ўсё далей адыходзіла родная вёска, аддаляў ся Косцік. А ён, бедалага, кожную суботу чакаў сваю «цыганачку» з Мінска, хадзіў на аў- тобусны прыпынак і панура вяртаўся дамоў. У галаве была адна думка: «Яна забылася пра мяне, знайшла сабе гарадскога, лепшага. Ну што ж, нічога не зробіш…» Рыхтавацца да паўторнага паступлення ў ваеннае вучылішча ўжо не было ахвоты, энтуз іязм паступова згасаў. Вясной прыйшла павестка з ваенкамата — прызывал і ў армію. І хлопец узрадаваўся: «Ну й добра, пайду служыць і забуду яе. Не лёс, значыць.» Пра тое, што Косціка забіраюць на службу, Іне напісала маці. Дзяў- чына вагалася: ехаць ці не? Але рашылася, бо адчувала сябе вінаватай. А ў вёсцы сядзела дома, і толькі калі машына з навабранцам і яго сябрамі паехала ад хаты Косціка, яна выбегла на вуліцу, усхваляваная, са слязьмі на вачах.

Хлопец азірнуўся, Іна махнула яму рукой і пабегла ў хату. Слёзы каціліся градам з вачэй, маці стаяла побач і маўчала.

Летам Іна выйшла замуж за Валерыя, і яны паехалі ў студэнцк і будаўнічы атрад. Новыя клопаты, работа, песні пад гітару ля кастра, вясёлая абстаноў- ка канчаткова выцеснілі з галавы дзяўчыны першае каханне. А потым — зноў вучоба, сесіі, і нечакана — цяжарнасць. Яна з радасцю бегла да мужа, каб паведаміць навіну. Але рэакцыя Валеры аказалася дзіўнай:

— Якое дзіця? Мы яшчэ не гатовы, да абароны дыплома застаў ся год, трэба рыхтавацца. А тут пялёнкі, распашонкі, ночы не спаць. Не, дарагая, такой раскошы мы не можам сабе дазволіць.

Іна глядзела на мужа і не верыла вушам.

— Валерка, ты што? Гэта ж наша першае дзіця! А што рабіць? Ды й многія студэнты маюць дзяцей і вучацца, і дыпломы атрымл іваюць.

— А ты ведаеш, як гэта ўсё цяжка? Я не хачу хадзіць не выспаў шыся, ды й грошай не хопіць у нас на бутэлечкі і малачко.

— Дык бацькі дапамогуць, твае, мае, — спрабавала пераканаць яго Іна.

— Не, дарагая! — адрэзаў муж. — Ідзі на аборт — і кропка. Я хачу пажыць на свабодзе яшчэ, малады ўсё-такі.

— А калі не зраблю так, як ты хочаш?

— Тады выбірай: або я — або яно.

— Як ты можаш? — заплакала Іна. — Ты ж казаў, што кахаеш мяне…

— Кахаў. Але я пакуль не жадаю станавіцца бацькам сямейства. Мама мая яшчэ маладая, працуе ў тэатры, ёй не будзе часу няньчыцца з дзіцем. Ну, нясвоечасова гэта, як ты не разумееш? Ра-на нам, ра-на! Іна маўчала, глытаючы слё- зы. Потым рашуча сказала:

— Ты як хочаш, а я аборт рабіць не буду.

— Ах, якая гераіня! — з»едлі- ва ўсміхнуўся Валера. — Ну, тады жыві, як ведаеш. Я пераязджаю да мамы.

Муж-мінчанін ледзь вытрымл іваў здымную кватэру, а тут з»явілася нагода з»ехаць у прасторную трохпакаёўку бацькоў. Яна не думае пра інтарэсы мужа, якому не тое, што дзіця глядзець, але і ў драмгурток бывае часу не хапае схадзіць.

Працягваць спрэчку Іна не жадала, ды й сэнсу не было. Яна зразумела, што памылілася ў выбары суджанага. Хаця эгаізм Валеры праяўляўся і раней, дзяў- чына не заўважала яго, ахопленая ўсёабдымным пачуццём. Цяпер розум праясніўся і прыйшло горкае расчараванне. Але трэба жыць, здаваць экзамены. «Нічога, дачушка, — заспакоілася будучая мама. — Мы справімся.» Яна чамусьці была ўпэўненая, што народзіць дачку.

Калі экзамены былі паспяхова завершаны, нарадзілася Веран ічка, цудоўнае немаўля з блак ітнымі вочкамі. З вёскі прыехала маці, схуднелая Іна выйшла да яе і, заплакаўшы, абняла: «Мамачка, як добра, што ты ў мяне ёсць.» Антаніна Сцяпанаўна, ледзь стрымліваючы слёзы, гладзіла дачку па плячах і гаварыла:

— Ну што ты, родная, не плач. Усё ж добра, трэба малако берагчы, супакойся. Маміна рука была цёплай і добрай, як у дзяцінстве. Іна супако ілася і пачала распытваць маці пра вясковыя навіны і пачула, што Косця пасля арміі стаў вадзіцелем, ажаніўся з дзяўчынай з суседняй вёскі.

— Яна яшчэ хадзіла ў нашу, Сноўскую школу. Не памятаю, як завуць, але прыблізна твайго ўзросту.

Іне чамусьці стала нядобра ў сэрцы, яна змянілася з твару, але прамовіла весела:

— Ну, няхай будзе шчаслі- вым. А ў нас сваё шчасце.

З раддому іх забіралі бацькі (Іна не паведаміла Валерыю). Дома, у вёсцы, яны разгарнулі пакуначак, цешыліся з немаўляці. І пабеглі клапатлівыя дзянькі, Веран ічка з кожным месяцам станав ілася ўсё больш цікавай і мілай, чым расчульвала бабулю з дзедам. А тыя стараліся ва ўсім дапамагчы дачцэ і ўнучцы, клапаціліся, каб ім было ўтульна. Іна думала: «Якое шчасце мець бацькоў! А мая дачушка будзе расці без бацькі… Эх, Валера, цяжкасцей спалохаўся. Што ж ты за мужчына?..»

Калі Веранічцы споўнілася два гады, маці сказала Іне:

— Усё, хопіць сядзець у вёсцы. Едзь у Мінск, уладкоўвайся на працу, а мы з дзедам унучку да школы падгадуем. Потым забярэш да сябе.

Іна вагалася, падумала і згадз ілася. У Мінску яна хутка знайшла работу — інжынера-тэхнолага на адным з прадпрыемстваў. Засумаваўшы па справе, людзях, Іна энергічна прыступі- ла да абавязкаў. Усё пайшло сваім парадкам, маладую жанчыну адзначылі. Яе прыкмеціў і начальн ік цэха Міхаіл Ішчанка, мужчына сярэдняга ўзросту, з добрымі вачыма. Іншы раз ён з такой адданасцю і любоўю глядзеў на Іну, што яна бянтэжылася. Зеленаватыя вочы Пятров іча лашчылі твар жанчыны, усю яе зграбную постаць, і яскрава гаварылі тое, пра што ён маўчаў. Нарэшце адважыўся, запрасіў Іну Міхайлаўну ў тэатр. Яна без энтузіязму згадзілася, але пастаноў ку «Кармэн» паглядзела з цікавасцю, ды оперны тэатр ёй спадабаўся. Міхаіл Пятровіч быў далікатны, уважлівы і ветлівы. Іне рабілася трошкі ніякавата ад яго ласкавага позірку, але прыемна. І пачаліся сустрэчы, якія паступова перараслі ў блізкія адносіны. Іна прывыкла да гэтага чалавека, як прывыкаюць да новай работы, кватэры. Яна не забыла Валеру, яшчэ трывожылі ўспаміны. Але ён не шукаў сустрэч, і жанчына рашылася: прыняла прапанову Пятровіча стаць яго жонкай. Падзею сціпла адзначыл і ў кафэ, Іна пераехала з Веранікай у двухпакаёвую кватэру мужа. Ён папярэджваў кожнае яе слова, погляд, жаданне і часта паўтараў:

— Іначка, які я шчаслівы! Ты ў мяне — самая лепшая, самая прыгожая.

Жонка ўсміхалася, глядзела на Міхаіла і думала: «Можа, і я буду з ім шчаслівай. Што яшчэ трэба?»

Праз год яна нарадзіла сына. Сярожка рос вясёлым, цікаўным хлопчыкам, на радасць бацькам. Пятровіч аднолькава строга і пяшчотна адносіўся да Веранікі і Сярожы, дапамагаў Іне па гаспадарчых справах, ахвотна хадзіў у магазін. На рабоце захаплялі- ся (сёй-той і зайздросціў) дружнай сям»ёй.

Аднойчы Міхаіл прыйшоў з работы стомлены, бледны.

— Што з табой? — спытала Іна.

— Не хвалюйся, дарагая, стам іўся нешта. Я паляжу…

Такія прыступы стомленасці, слабасці пачалі паўтарацца. Іна ўгаварыла мужа легчы ў бальніцу на абследаванне. Прысуд урачоў аказаўся кароткім і страшным: анкалог ія. Міхаіл Пятровіч не падаў духам, супакойваў жонку, а пра сябе думаў: «Цяжка ёй будзе адной без мяне, з двума дзецьмі…»

Некалькі месяцаў Іна разрывалася паміж работай, домам, бальніцай і аптэкамі. Усё закончылася, Пятровіч адышоў у лепшы свет. Для Іны гэта аказалася моцным ударам, жыццё стала здавацца пустым і чорным. Дзеці акружылі яе клопатам і ўвагай, угаворвалі. Вераніка ўжо вучылася ў інстытуце, радавала маці сваім стараннем і поспехамі. Іна паступова адышла, навучылася ўсміхацца.

…Алёна выслухала споведзь зямлячкі і сказала:

— Давялося табе, Інка, перажыць… Але ж трэба жыць, дзеці ў цябе добрыя. Ой, а мне ж ужо збірацца час. Зараз муж пад»едзе, ён у мяне шаўковы, слухаецца.

Пад»ехала машына, і вадзі- цель выгукнуў:

— Алёна, давай, ідзі ўжо, трэба ехаць.

Алёна ўстала, сказала Іне «Бывай!» і пайшла да машыны.

— Усё забраў? — спытала мужа.

— Усё, усё, сядай ужо. На нейкі момант ён выйшаў з-за руля, Іна глянула на яго і ледзь не абамлела: гэта быў Косцік, распаўнелы, але з такім знаёмым блакітным позіркам.

— Іна?.. — разгублена спытаў ён.

Жонка падганяла:

— Паехалі ўжо, няма часу. Косцік пакорліва сеў за руль, і машына кранулася.

Нібы ў сне, ішла Іна да падземнага пераходу. Яе ахапіў нейкі жаль, пачуццё крыўды: «Чаму Алёна не сказала, што Косцік яе муж?»

У падземным пераходзе сталага веку гарманіст расцягваў мяхі баяна і гучна выводзіў: «Виновата ли я, виновата ли я, виновата ли я, что люблю»…


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.