Свята апошняга званка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад гукі фанфар і апладысменты бацькоў, настаўнікаў і вучняў іншых класаў на пляцоўку ля ўвахода ў Нясвіжскі дзяржаўны раённы агульнаадукацыйны ліцэй зайшлі 23 выпускнікі гэтай установы адукацыі. Так пачалося тут свята апошняга званка, наведалі якое і ганаровыя госці старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта І.М. Макар, начальн ік раённага аддзела адукацыі А.А. Лях, намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі А.У. Клішэвіч, начальнік цэнтра інавацыйна-метадычнай падтрымкі кадраў МАІРА Т.А. Няборская і першы сакратар РК ГА «БРСМ» В.А. Сільвановіч. З віншавальным словам да выпускнікоў звярнулася дырэктар ліцэя З.Я. Шынгель. Зоя Яўгенаўна пажадала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці, а таксама падвяла вынікі навучальнага года.

З цудоўным святам павіншаваў рабят старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.М. Макар. Ен падкрэсліў, што Нясв іжчына чакае ўсіх у якасці кваліфікаваных спецыялістаў. Ігар Мікалаевіч уручыў стыпендыі райвыканкама выдатні- кам вучобы і граматы пераможцам і прыз ёрам алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый.

Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі і першакласнікі СШ № 1 г. Нясвіжа. У канцы мерапрыемства ў мірнае блакітнае беларускае неба паляцелі паветраныя шары жаданняў — сімвал веры і надзеі, любові да нашай Бацькаўшчыны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.