У добры шлях!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння з навучальнымі ўстановамі Нясвіжскага раёна развітваюцца 418 адзінаццацікласнікаў

Дарагія выпускнікі, паважаныя настаўнікі школ Нясвіжчыны!

Прыміце віншаванні з завяршэннем навучальнага года і заканчэннем школы.

Гэты важны жыццёвы рубеж наступіў дзякуючы вашай вялікай сумеснай рабоце, заснаванай на любові, высокай працаздольнасці, прафесіяналізме.

Дарагія выпускнікі! Вы развітваецеся са школаю, дзе на працягу 11 гадоў не толькі авалодвал і ведамі, але і вучыл іся цаніць дабро і прыгажосць, сумленнасць і прыстойнасць. Таму што няма ў свеце нічога больш каштоўнага, чым чалавек: духоў- на багаты, шчодры, адказны, чалавек высокай культуры. Вы прайшлі сур»ёзны адрэзак жыцц ёвага шляху. Наперадзе — дарога да новых вяршынь. Поспех кожнага з вас залежыць ад ініцыятывы, упэўненасці ў сваіх сілах, імкнення ісці наперад. Я жадаю вам ніколі не страціць таго, што дала школа, кожны дзень спазнаваць новае, рухацца наперад і не спыняцца на дасягнутым, дабівацца вынікаў, адчуваць падтрымку сяброў. Будзьце дастойнымі прадаўжальнікамі працоўных традыцый сваіх бацькоў, умацоўвайце добрую славу нашага раёна.

Паважаныя настаўнікі! Нямнога ёсць прафесій, роўных нашай па меры адказнасц і перад грамадствам. Сваім прафесіяналізмам, талентам, майстэрствам вы запальваеце дзіцячыя сэрцы. 3 году ў год вы шчодра дзеліцеся багатым вопытам, адкрываеце захапляльны свет ведаў, напаўняеце душы маладога пакалення любоў ю да Радзімы, даяце добрыя арыенціры на жыццёвым шляху. Прыміце словы ўдзячнасці за вашу працу.

Жадаю ўсім вам цікавай і шчаслівай жыццёвай дарогі, а для здзяйснення мар і памкненняў — моцы духоўнай і фізічнага здароўя.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.