Хай табе мая ліра звініць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Памяці брата

Дагараюць, бы ўскрайкі нябёс,

Датляваюць ва мне ўжо падзеі,

Што ў свой час вызначалі мой лёс,

Умацоўвалі ў гарце надзеі…

Ў школе музыка — баль выпускны,

Штормам жудасным вестка ўляцела.

Рэжа сэрца ад той даўніны:

Ўжо вайна страшны гімн свой запела.

Нам зацьміла яна сонца ўсход.

З хваляваннем яго ж так чакалі!

Бамбавозаў фашысцкі налёт —

Гарады ўжо і вёскі палалі.

А ў наступны, у сумны той дзень,

Развітаўся навекі я з братам.

Нібы згас жыватворны прамень —

Брат загінуў на фронце салдатам.

Споўніў доўг свой — Айчыне служыў.

Столькі зведаўшы жахаў, трывогаў!

Ад варожых паў куль, не дажыў

Да шчаслівага Дня Перамогі.

Жаль пякучы душу маю рве.

Колькі год ён ужо не са мною!

І глытаю я слёзы свае,

Як стралою, працяты журбою.

Хай яму мая ліра звініць,

Данясецца праз тоўшчу зямную,

І душа урачыста ляціць

У нябесную даль векавую.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.