З дзяцінства — з песняй

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У РЦКіА адбыўся справаздачны канцэрт вакальнай студыі «Мікст», што працуе пад кіраўніцтвам Ларысы Лукашэвіч. У «Міксце» развіваюць свае творчыя здольнасці юныя выканаўцы ад 6 да 15 гадоў, а існуе студыя з 2004 года.

Канцэрт стаў сапраўдным святам песні. Гучалі жартаўлівыя і аптымістычныя дзіцячыя творы, лірычныя і патрыятычныя песні для больш сталага ўзросту. Усё гэта часта аздаблялася яскравым і танцавальнымі нумарамі, а яркія, прыгожыя касцюмы выканаўцаў дадавал і канцэртным выступленням яшчэ больш выразнасці і відовішчнасці.

Наўрад ці хто застаўся раўнадушным ад пранікнёных спеваў Дзмітрыя Дэмуха і Настассі Навошы, моцнага народнага голасу Таццяны Мароз — старэйшых удзельнікаў студыі. Пакарыла залу сваёй дзіцячай сцэнічнай абаяльнасцю і іх малодшая сяброўка па студыі — 10-гадовая Юлія Сцяпанава (фота 2), не шкадавала зала апладысментаў і для Дар»і Мамчыц, Таццяны Грабянько, Лізаветы Крукавай, Настассі Канішчавай і многіх іншых удзельнікаў канцэрта.

Акрамя саміх па сабе з густам падабраных песень, гледачам не давала сумаваць і вясёлая вядучая — казачная гераіня Мэры Попінс (Людміла Матусев іч), якой дапамагалі Даша Мамчыц і Мікіта Скачко (фота 1).

У завяршэнне канцэрта, які стаў сапраў дным святам дзяцінства, юных выканаў цаў і іх кіраўніка павіншаваў калега па рабоце з юнымі талентамі , кіраўнік эстраднай студыі Сноў- скага СЦКіА Ігар Гарбачоў, які падарыў прысутным песню ў сваім выкананні.

З паспяховым выступленнем удзельнікаў канцэрта таксама павіншавала дырэктар РЦКіА Т.І. Лук»янчык, а кіраўнік «Мікста» Ларыса Лукашэв іч (фота 3) падзякавала гледачам за ўвагу і цёплы прыём, юным выхаванцам і іх бацькам — за любоў да песні, а аддзелу культуры — за дапамогу ў правядзенні канцэрта.

Асобны «дзякуй» Ларыса Валер»еўна адрасавала касцюмеру РЦКіА А.А. Хоміч, якая сваімі рукамі стварыла выдатныя ўборы для дзяцей.

У завяршэнне сваіх слоў кіраўнік студы і падарыла ўсім прысутным у зале папулярную песню з пажаданнямі міру, здароўя і дабра.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.