Адбыўся семінар

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” адбыўся семінар “Духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення ва ўмовах устаноў адукацыі і культуры”.

Абмяркоўвалі гэту праблему прадстаўнікі Нясвіжскага райвыканкама, настаўнікі школ раёна, бібліятэкары цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы і школьных бібліятэк, святары Нясвіжскага благачыння.

Адкрыў семінар благачынны Нясвіжскай царкоў най акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка. Намесн ік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня расказаў аб супрацоўніцтве паміж праваслаўнай царквой і Нясвіжскім раёнам.

Комплексна-мэтавая праграма дзейнасці цэнтра прадугледжвае камплектаванне фондаў школьных бібліятэк і ЦБС духоўна-асветн іцкай літаратурай.

З гэтай мэтай прэзентацыю беларускіх сродкаў масавай інфармацыі правяла галоў- ны рэдактар газеты “Воскресение” Алена Міхаленка. Больш шырока Алена Іосіфаўна прадставіла выданне, якое ўзначальвае, яшчэ яна расказала аб кнігах для дзяцей і метадычнай літаратуры для настаўнікаў, а таксама пазнаёміла з духоўна-асветніцкімі праграмамі, якія праходзяць пад патранажам Беларускага Экзарха. Таксама перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў рэдактар выдавецтва Беларускага Экзархату Аляксандр Яўгенавіч Бяганскі, які распачаў прэзентацыю кніг выдавецтва дэманстраваннем факсімальнага выдання “Слуцкага Евангелля”, якое, дарэчы, ёсць і ў фондзе цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Напрыканцы семінара прысутным быў паказаны фрагмент літаратурна-музычнай кампаз іцыі духоўнага характару, падчас якога прагучалі вершы і песні ў выкананні іх аўтараў паэткі Алены Міхаленкі і праваслаўнага барда Аляксандра Бяганскага.

На сустрэчы прысутнічала і каментатар першага канала “Культура” беларускага рэспубліканскага радыё, аўтар і вядучая духоўна-асветніцкіх перадач “Царкоўнае слова” і “Святло душы” Людміла Сяргееўна Мітаков іч.

Падвялі вынікі семінара благачынны Нясв іжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка і каардынатар праекта дзейнасц і духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Нясвіжскага райвыканкама Н.Л. Рыбакова.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.