Аддаў справе 35 гадоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чалавек, які аддаў усе свае працоў- ныя гады на выратаванне людзей ад агню, заслугоўвае павагі.

Пажарная служба жыхара Нясвіжа Анатолія Іванавіча Палешчука пачалася вясной 1950 года. Спачатку быў выпрабавальны тэрмін, потым здача залікаў. Пасля чаго 25-гадовага хлопца прынялі ў Нясвіжскую прафесійную ваенізаваную часць радавым байцом. Прайшлі два месяцы службы. Па рэкамендацыі начальні- ка пажарнай часці накіравалі Анатолія Іванав іча на курсы ў Баранавічы, пасля якіх ён быў назначаны камандзірам аддзялення першага каравула. “Прыходзілася несці пільную службу, – успамінае Анатолій Іванавіч. – У час дзяжурства праводзілі трэніроўкі, вучэнні, па чарзе неслі вахту на пажарнай вышцы, у дзяжурным пакоі каля тэлефона”.

Служба пажарнага – нялёгкая справа. Асабліва, калі прыгадаць пасляваенныя часы. Умовы былі цяжкія, не хапала вадасховішчаў. Першапачатковая тэхніка – бочка на 200 літраў вады і ручная помпа, якія цягнуў конь. Таму хуткасць перамяшчэння была малая. Пажары тушыл і вёдрамі. Дамы, калгасныя хлявы былі пакрыты саломаю і часта гарэлі ад удараў маланкі ці электрычнага замыкання. Даводзілася выязджаць на пажары, якія сталі вынікам дзіцячага свавольства. З агнём нельга жартаваць.

Быў выпадак у в. Карцэвічы. Малы хлопец, пяці гадоў, распаліў касцёр у хляве. Агонь хутка перакінуўся на ўвесь будынак. Марудзіць было нельга, і Анатолій Іванавіч “нырнуў” у полымя і вынес перапужанага малога. Стары баец расказвае: “Выносіць з агню прыходзілася і малых, і старых. У вёсцы Саска-Ліпка давялося ратаваць ляжачага старога. У той час на пажары быў палкоўнік міліцыі Нарубін. Пазнеў ад яго я атрымаў падзяку і прэмію”.

Добрай працы заўсёды папярэднічае цяжкая прафесійная падрыхтоўка. У Мінску ў 1958 годзе Нясвіжская пажарная часць заняла першае месца па баявым разгортванн і. “Спаборніцтвы праходзілі кожны год, – адзначае Анатолій Іванавіч. – І мы заўсёды займалі прызавыя месцы, не ніжэй трэцяга. Усё дзякуючы таму, што ў нас былі вопытныя шафёры, байцы”.

Не раз прыходзілася рызыкаваць сваім жыццём. Ідучы на дапамогу іншаму, вопытны пажарны не думае пра сябе. За час сваёй службы Анатолію Іванавічу давялося ратаваць шмат людзей ад агню. З гадамі тэхніка мянялася. Часць атрымала аўтамабілі з сірэнай, рассоўнай лесвіцай, з”явіліся доўгія шлангі, заборы вады і тушэння агню. Атрымалі новае абмундзіраванне і радыёсувязь. З цягам часу Анатолія Іванавіча назначылі начальнікам каравула. Служба ішла. А ў 1985 годзе ён пайшоў на пенсію, аддаўшы любімай справе 35 гадоў.

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.