Аляксандр Лукашэнка: «Збожжа добрае, і яго трэба ўбраць своечасова»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады кіраўнікоў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, якія далажылі аб бягучай сацыяльна-эканам ічнай сітуацыі ў сваіх рэгіёнах і аб пачатку ўборкі ўраджаю збожжавых культур.

Было адзначана, што ў гэтым годзе ёсць усе перадумовы для збору добрага ўраджаю збожжавых і нарыхтоўкі кармоў у поўным аб”ёме. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу правесці ўборку ў максімальна сціслыя тэрміны. Важна, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, каб да 20 ліпеня ўсе рэгіёны краіны поўнасцю ўключыліся ва ўборку ўраджаю. Прэзідэнт падкрэсліў, што, пачынаючы з гэтай даты, ён будзе асабіста інспектаваць ход уборачнай кампаніі ў абласцях. “Важна не ўпусціць момант і пачаць уборку адразу, як толькі гэта стане магчыма. Гэта абумоўлена ў першую чаргу ўмовамі надвор”я, якія не даюць магчымасц

і губляць час. Збожжа добрае, і яго трэба ўбраць своечасова і без страт”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць стварэння максімальна камфортных умоў працы і быту для  працаўнікоў вёскі, якія заняты ў полі на ўборцы.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.