Доўг. Гонар. Доблесць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіж – вядомы культурны цэнтр Беларусі. У многіх успаміны аб нашым цудоўным горадзе звязаны з парой праходжання ваеннай службы ў 12 асобным палку сувязі, які быў расфарміраваны ў 2002 годзе. Але горад не поўнасцю развітаўся з узброенымі сіламі. Засталося шмат ваеннай тэхнікі і маёмасці. Тады, у 2002 годзе, і было прынята рашэнне аб стварэнні аддзела захоўвання тэхнікі сувязі. У далейшым была сфарм іравана 85-я брыгада сувязі, што дыслацыруецца ў Баранавічах, куды і ўвайшоў кадр лінейнага батальёна сувязі ў Нясвіжы. Зараз у яго складзе 51 ваеннаслужачы і 41 чалавек з ліку грамадзянск іх асоб. Галоўная задача гэтага падраздзялення – утрымліваць і абслугоў- ваць ваенную тэхніку.

– У асноўным тут служаць на кантрактнай аснове жыхары Нясвіжчыны, – расказвае камандзір батальёна, падпалкоў нік Юрый Аляксандравіч Парватаў, – аднак ёсць і з бліжэйшых раёнаў. Ёсць у нас і тры сям”і, для якіх часць ужо стала другім домам, – Засулевіч, Шчэпта, Васілюк. Акрамя таго, служаць і тры жанчыны – санінструктар Галіна Уладз іміраўна Шыбіцкая, механік Наталля Міхайлаўна Засулевіч і спецыяліст СПС Юлія Аляксандраўна Суворава, якія нічым не ўступаюць прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва і аддаюць свой доўг Айчыне. Увогуле калектыў у нас добра разумее і выконвае свае воінск ія абавязкі.

– На базе батальёна пастаянна праводзяцца зборы, – дадаў намеснік камандз іра па ідэалагічнай рабоце маёр Ігар Уладзіміравіч Праухін, – падчас якіх удасканальваюць навыкі людзі, што раней праходзілі ваенную службу ў войсках сувяз і. Сёлета зборы праходзяць 3 разы па 20 чалавек. Нашы ваеннаслужачыя не толькі арганізоўваюць іх быт і харчаванне, але і знаёмяць з навінкамі тэхнічнага абсталявання сувязістаў. Жыхары Нясвіжчыны выконваюць свой доўг перад Айчынай заўсёды з гонарам, таму мы запрашаем усіх жадаючых выдатнікаў воінскай службы, звольненых у запас сувязістаў прадоўжыць сваю службу ў арміі і стаць прапаршчыкам і ці афіцэрамі. Такая магчымасць у нас ёсць. Аднак хачу дадаць, што мы прымаем на службу на конкурснай аснове.

Асобна ў штаце батальёна лінейнай сувязі вылучаецца каманда ваені- заванай аховы, якую ўзначальвае вопытны ваеннаслужачы падпалкоўнік запасу А.К. Гардзейчык. Да гэтага Аляксандр Канстанцінавіч больш за 20 гадоў праслужыў ва ўзброенных сілах Савецкага Саюза і Рэспублікі Беларусь, апошн ія 6 гадоў быў намеснікам камандзіра па ідэалагічнай рабоце агульнавайсковага факультэта Ваеннай Акадэміі Рэспубл ікі Беларусь.

– Потым мне прапанавалі ўзначал іць ваенізаваную ахову часці ў Нясв іжы, і я згадзіўся, – расказвае Аляксандр Канстанцінавіч.

– Увогуле ваен ізаваная ахова ў Нясвіжы існуе з 15 ліпеня 2002 года. Так што гэтымі днямі мы адзначым сваё 8-годдзе. У нашай камандзе праходзяць службу больш трыццаці чалавек. Кожны мае багаты ваенны вопыт. Хто служыў яшчэ ў часы існавання СССР, хто ўжо ў Рэспубліцы Беларусь. Ёсць падпалкоўнік, маёр, лейтэнанты, прапаршчыкі і сяржанты. Пяць чалавек маюць вышэйшую адукацыю. Людзі розныя і па ўзросту, і па адукацыі, аднак нас аб”яднала адна мэта – ахова аб”ектаў, якія размешчаны на тэрыторыі нашай часці. Зараз у большасці ваенных фарміраванняў адмов іліся ад таго, каб салдаты неслі каравульную службу. Яны павінны займацца непасрэдна навучаннем, баявой падрыхтоўкай. А ўсім іншым, што адцягвае іх увагу ад ваеннай службы, займаюцца такія падраздзяленні ваенізаванай аховы, як наша. Яны ёсць амаль у кожнай часці.

У ахове ваеннаслужачыя нясуць службу на працягу сутак. Падчас дзяжурства некалькі гадзін стаяць у каравуле, потым крыху адпачываюць і зноў заступаюць на варту. Для адпачынку створаны ўсе ўмовы. Ёсць тэлебачанне, абсталявана месца для прыёму ежы, дзе і гарачая вада, і халадзільнік, і мікрахвалевая печ.

У нас ахоўвае аб”екты не толькі чалавек з ружжом, але яшчэ і тэхніка. Устаноўлены відэакамеры, спецыяльныя датчыкі выяў- лення, якія падаюць сігналы пры з”яўленні пабочных асоб. І тады ў гэты бок накіроўваецца каравул і высвятляе, што здарылася. Акрамя таго, для аховы ёсць і ўзвод службовага сабакаводства з 27 спецыяльна навучанымі сабакамі. Так што мы заўсёды знаходз імся ў баявой гатоў- насці і пільна сочым, каб маёмасць арміі захо- ўвалася.

Тэхнічнае абсталяванне – гэта, безумоўна, добра, але яшчэ раз скажу, і не памылюся, што самае галоўнае ў кожнай рабоце – людзі. У нас ёсць ваеннаслужачыя, якія працуюць з моманту ўзнікнення аховы: М.П. Зіновіч, А.Р. Маслоўскі, А.А. Сечка, У.В. Грошаў, Г.З. Вярыга. Апошнім часам асабовы састаў не мяняецца. За мінулы год у калектыў прыйшоў толькі адзін новы чалавек.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.