Галоўны экзамен хлебароба

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Толькі якасны травастой выкарыстоўваецца ў СВК “Лань-Нясвіж” для нарыхтоў кі кармоў на будучую зімоўку жывёлы.

– Нам неабходна мець 24 цэнтнеры кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі В.В. Лябедзька.

– З першага ўкосу ёсць 4404 т сенажу (заданне – 8800), 1116 т – сена. Таксама неабходна 10000 тон сіласу нарыхтаваць з 490 га кукурузы. Столькі ж яго будзе і для функцыянавання біягазавай устаноўкі.

Арганізацыя нарыхтоўкі кармоў у гаспадарцы на добрым узроўні. Граматна распрацаваны алгарытм “зялёнага жніва”, эфектыўна выкарыстоўваецца тэхніка, але, што асабліва важна, вялікая ўваганадаецца якасці закладваемых на захоўваннетраў. Каб максімальна скараціць тэрміны нарыхтоўкі, ў сельскагаспадарчым кааператыве створаны корманарыхтоўчыя брыгады. Прыклад майстэрства паказваюць механізатары са стажам Г. Плакса, С. Яўсюкевіч, І. Плакса, В. Яцук, В. Скрыба, І. Булыга, вадзіцелі Б. Цвірка, А. Сцепановіч, С. Пыл, С. Анашка, С. Чычка і П. Цыган.

З 400 гектараў траў другога ўкосу 130 будуць убраны на сена, астатнія – пазней, на сянаж.

– І ўсё-такі сёння асноўная ўвага ў гаспадарцы скіравана на падрыхтоўку да жніва, – працягвае Вячаслаў Вячаслававіч. – І яе поспех поўнасцю залежыць ад тэхнічнага забеспячэння. Таму ўсе сілы і скіраваны на яго. Па словах галоўнага інжынера М.П. Ігнатовіча, на ўборачнай плануецца задзейнічаць 11 збожжаўборачных камбайнаў (у тым ліку адзін – “КЗС 12-18”, набыты ў ліпені), каля 26 аўтамашын. Тры збожжасушыльныя гаспадаркі ўжо гатовы прыняць зерне новага ўраджаю. У бягучым годзе збожжавымі культурамі засеяна 2,3 тысячы гектараў, 84 га – азімым рапсам, з уборкі якога і збіраюцца ў гаспадарцы распачаць жніво-2010. Плануюць сабраць 14888 т зерня, што на 400 тон больш мінулагодняга паказчыка.

Каб падчас уборачнай не ўзнікла праблем, у гаспадарцы падрыхтоўкай тэхнікі заняліся з восені. Своечасова паставілі камбайны на захоўванне, правялі дэфектоўку ўсіх вузлоў. І ўжо вось-вось яны будуць гатовы. Камбайнер Сяргей Чычко самастойна рыхтуе свой “Джон-Дзір”. Атрымаў яго ў “наследства” ад бацькі ў гэтым годзе. А ў мінулым – хадзіў у яго ў напарніках.

– Тэхніка высокапрадукцыйная, камфортная, гаворыць Сяргей, – працаваць – адно задавальненне. Вось застал іся апошнія штрыхі, і мы гатовы да гарачай уборачнай кампаніі.

– На падрыхтоўку тэхнікі, на закупку запчастак і для экстраннага рамонту падчас работы ў полі, каб тэхніка не прастойвала, было выдзелена больш 170 мільёнаў рублёў, – працягвае Міхаіл Пятровіч.

Ствараецца ў гаспадарцы і неабходны запас гаруча-змазачных матэрыялаў. Бо ў час уборачнай у суткі неабходна да 5,5 тысячы літраў паліва.

Таксама распрацаваны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. Зусім хутка на збожжавай ніве заракочуць маторы камбайнаў і пачнецца галоў ны экзамен для хлебароба.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.