“Мае гады — маё багацце…”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжскім раёне яшчэ нядаўна пражывал і 9 чалавек, якія адзначылі свой 100- гадовы юбілей. А першага ліпеня віншаванн і з гэтай нагоды прымалі яшчэ тры цудоўныя жанчыны: Васіліна Рыгораўна Дзюк з вёскі Асмолава, Наталля Пятроў- на Гуліцкая з Долкіндаў і Аляксандра Вікенцьеўна Чарняк з Друцкаўшчызны.

У іх розныя лёсы. Васіліна Рыгораў- на жыве ў Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Тут яна атрымл івае добры догляд, адчувае цеплыню і ўвагу.

Наталля Пятроўна ўсё жыццё працавала ў гаспадарцы, цяпер гэта – ААТ “Новае жыццё”. Выгадавала чацвёра дзяцей, у яе 8 унукаў і 5 праўнукаў.

Аляксандру Вікенцьеўну даглядаюць два яе сыны. Яна таксама багатая на ўнукаў і праўнукаў.

Ад Нясвіжскага выканаўчага камітэта юбілярак павіншаваў намеснік старшын і райвыканкама А.І. Майсеня. Шчырыя словы ўдзячнасці выказалі намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Нясвіжскага райвыканкама С.П. Піваварчык, старшыня Казлоўскага сельскага Савета А.П. Яраш, намеснік дырэктара ААТ “Новае жыццё” С.А. Ціхонка. Юбілярам уручаны матэрыяльная дапамога, падарунк і і кветкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.