Наступствы стыхіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сіноптыкі прагназуюць: на большай частцы Мінскай вобласці на выхадныя чакаецца 32-34. У некаторых месцах да 36 градусаў вышэй за нуль. Па краіне захаваецца штармавое папярэджанне. На гэтым тыдні ад ураганнага ветру на Беларус і пацярпелі 57 населеных пунктаў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Адзін чалавек загінуў – у яго трапіла маланка. Сапсаваны дахі жылых і сельскагаспадарчых пабудоў. Электразабеспячэнне ў выніку навальні- цы было пашкоджана ў 314 населеных пунктах. У Нясвіжскім раёне ўраган значна прайшоўся па сельскагаспадарчых пабудовах. Па дадзеных аддзела па надзвычайных сітуацыях, значна пацярпелі МТФ вёскі Маляўшчына “Эксперыментальная база “Буракаводчая”, МТФ пас ёлка Новагарадзейскі СВК “Гарадзея”, МТФ вёсак Малінаўка і Янчыцы СВК “Нясв іжскія Астроўкі”, МТФ вёскі Навасёлкі ЗАТ “Росіч”, збожжасклад вёскі Андрушы СВК “Сейлавічы”.

Ураганным ветрам таксама пашкоджаны пасевы сельскагаспадарчых раслін, паламаны дрэвы ў лясных масі- вах і абапал аўтамабільных дарог. Зараз хуткімі тэмпамі вядуцца аднаў ленчыя работы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.