“Не!” — вытворчаму траўматызму

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У жніўні мінулага года, у мэтах папярэджвання няшчасных выпадкаў на сельскагаспадарчай вытворчасці, Мінаблвыканкамам быў заключаны дагавор з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам аб стварэнн і ў вобласці пяці базавых межрэгіянальных аддзяленняў па ахове працы і прамысловай бяспекі, у тым ліку з цэнтрам і ў нашым раёне.

На мінулым тыдні спецыялісты па ТБ сельгаспрадпрыемстваў з Капыльскага, Клецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага і нашага раёнаў сабраліся на Нясвіжчыне, каб абмеркаваць самыя надзённыя праблемы па выкананні тэхнікі бяспекі. Вёў семінар дэкан факультэта менеджменту і развіцця персаналу міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па менеджменту і развіццю персаналу БНТУ В.І. Кляўзовіч (на фота злева), які адзначыў, што тэхніка бяспекі у сельгасвытворчасці ў час правядзення ўборкі збожжа набывае асаблівую актуальнасць. Далей удзельнікі семінара выказалі сваё меркаванне па шэрагу пытанняў: стан вытворчага траўматызму, асноўныя шкодныя і небяспечныя вытворчыя фактары ў арганізацыях сельскагаспадарчай вытворчасці, прычыны небяспечных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі вынікамі і многае іншае. Перад прысутнымі таксама выступілі высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія дэталёва займаюцца гэтымі праблемамі: намеснік дэкана факультэта МІПК БНТУ Л.А. Граковіч (на фота справа), загадчыца сектара аховы працы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Н.І. Зянько і выкладчык МІПК БНТУ В.І. Новік.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.