Паклонімся залатому коласу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Над палямі сёння неба чыстае, Жаўранкам звіняць тут галасы. Надышло для нас жніво вячыстае, Колькі ж маецца ў жніве красы!

Свята першага снапа – адно са старадаў ніх, якое славяне адзначалі напрыканцы ліпеня.

Жніво падводзіць вынік працы земляроба. Нашы продкі верылі, што калі гэты дзень будзе сонечным, то ўправяцца са жнівом загадзя. А сонца ў гэты дзень хапала. Яно шчодра палівала жытнёвае поле, велічныя камбайны, што стаялі напагатове, усхваляваных механізатараў, усіх, хто сабраўся ў аўторак у ЗАТ “1 Мая” на 90 гектарным ячменным полі каля вёскі Салтанаўшчына, дзе афіцыянальна быў дадзены ўрачысты старт уборачнай кампаніі на Нясвіжчыне.

На свяце прысутнічалі першы намесн ік старшыні Мінаблвыканкама Валерый Іваноў, начальнік упраўлення эканом ікі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Генадзь Шахлевіч, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Ігар Макар, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Коршун, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іван Крупко, кіраўнікі і галоўныя спецыял істы гаспадарак раёна, абслугоўваючых прадпрыемстваў.

І вось свята пачалося. Як заведзена, з зажыначнымі песнямі і абрадамі.

– Хлеб – плён працавітых рук, памножаны на дабрыню і шчодрасць зямлі, сімвал дабрабыту, сімвал адвечнага жыцця, – гучыць голас вядучай… Дзяў- чаты ў нацыянальных касцюмах уручаюць хлеб з мукі леташняга ўраджаю гаспадарам і гасцям свята.

З прывітальным словам да ўсіх звярнуў ся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Ігар Макар. Ён адзначыў, што Нясвіжскі край заўсёды быў лідэрам ва ўборцы ўраджаю ў Мінскай вобласці. Кіраўнік раёна нагадаў, што работа прадста іць немалая. Усяго падлягае ўборцы 23058 гактараў збожжавых і зернебабовых. Будуць задзейнічаны 120 збожжаўборачных машын. Але галоў- нае – ёсць добрыя работнікі, якія працуюць на сучаснай тэхніцы. Таксама ёсць усё, каб ураджай своечасова не толькі сабраць, але дапрацаваць яго.

Ігар Макар пажадаў ад мясцовай улады і сябе асабіста ўсім удзельнікам жніва здароўя, добрых намалотаў, а яшчэ – каб гэта ўборачная кампанія прайшла, самае галоўнае, без чалавечых ахвяр.

Думку кіраўніка раёна працягнуў і першы намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Іваноў. Ён засяродзіў увагу на тым, што шмат зроблена для забеспячэння добрага ўраджаю як на Нясв іжчыне, так і ў цэлым па Мінскай вобласц і. Таксама выказаў упэўненасць, што працаўнікі сяла пакажуць не толькі выдатныя тэмпы, але і высокую якасць уборкі.

Па традыцыі, якая склалася ў раёне, вось ужо колькі год усе працаўнікі жніва і збожжавыя палеткі атрымліваюць Боскае благаслаўленне з вуснаў святароў: благачыннага цэркваў Нясвіжскай акругі, настаяцеля храма Узнясення Гасподня Аляксандра Данчанкі, настаяцеля царквы Жыватворнай Троіцы в. Салтанаў- шчына Алега Абрамовіча і пробашча параф іі Нясвіжскага касцёла Божага Цела ксяндза-дзекана Пятра Шарко. Старадаў ні абрад аздобіла хрысціянская традыцыя. Пасля малітвы за ўраджай святары асвяцілі ўборачную тэхніку і ўсіх удзельнікаў свята.

І вось пад гучанне народных песень жнейкі, удзельніцы фальклорнага гурта “Спадчына” сельскага бібліятэкі-клуба в. Смалічы, старэйшыя жыхаркі зажалі першыя снапы новага ўраджаю, якія затым уручылі гаспадарам і гасцям свята.

Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах частуюць механізатараў, гаспадароў і гасцей свята караваем і квасам.

Пачэснае права даць старт “Жніву-2010” даецца дырэктару ЗАТ “1 Мая” Анатолю Рудзяку. Гучыць каманда: “Па машынах!”, і камбайнеры заспяшаліся на свае рабочыя месцы. Адзін за адным паглынаюць камбайны каласы. Водар зжатага збожжа не зблытаеш ні з чым. Вось ён – вынік працы хлебароба! Вось ён – наш хлеб!

Зрабіць свята больш каларытным дапамаглі народныя песні ў выкананн і народнага ансамбля песні “Лянок” Аношкаў- скага СДК, народнага Лявонавіцкага хору, харэаграфі- чныя пастаноўкі танцавальнага калектыву “Бліскаві- ца” Навасёлкаў- скага сельскага цэнтра культуры і адпачынку.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.