Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гадавіна вызвалення Беларус і і Дзень Незалежнасці аб”яднал іся ў адно вялікае свята – Дзень Рэспублікі. Для ўсіх пакаленняў гэты дзень з”яўляецца асаблівым святам – у ім радасць перамогі і горыч страт. Якой цаной дастаўся мір на зямлі, дакладна ведае кожная беларуская сям”я, якая не дачакалася сына, мужа, брата, бацькі. Мы шануем подзвіг дзядоў і бацькоў: ніколі не згасне агонь народнай памяці аб велі- чы савецкага салдата, не патухне бляск ордэнаў і медалёў пераможцаў.

Святочныя дні напоўнены ўспамінамі ветэранаў і шчаслі- вымі ўсмешкамі маладых, гатовых жыць і працаваць дзеля міру і шчасця на зямлі. Свабода і незалежнасць, за якія змагаліся нашы слаўныя продкі, перамога, атрыманая ў Вялікай Айчыннай вайне, маюць першапачатковае значэнне ў станаўленні нашай маладой дзяржавы.

Дзень Рэспублікі – свята духоў нага яднання нацыі. Толькі разам мы захаваем у нашай краіне грамадства, у якім адсутн ічаюць канфлікты на нацыянальнай і рэлігійнай глебе, пераважаюць такія агульначалавечыя каштоўнасці, як мір і згода, сумленная праца на карысць сям”і, Радзімы.

Ад усёй душы віншую ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усіх жыхароў Нясвіжчыны з Днём вызвалення і Днём Незалежнасц і! Здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем”ям. Няхай вашы сэрцы напаўняюцца толькі радасцю і любоўю!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.