Працуе палатка райспажыўтаварыства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жыхары нашай газеты цікавяцца, чаму на гарадскім пляжы адсутнічае гандлёвая кропка, дзе б адпачываючыя маглі купіць прахаладжальныя напіткі і марожанае.

Мы адрасавалі гэтае пытанне намесніку старшыні райвыканкама, начальніку аддзела эканомікі Л.В. Мядзведзевай. Вось што яна адказала:

– На самім пляжы ставіць гандлёвую кропку нерэнтабельна, бо не так ужо і многа людзей бывае там штодзённа. А палатка райспажыўтаварыства з неабходнай колькасцю халадзільнага і гандлёвага абсталявання знаходзіцца непадалёку, перад уваходам у замак. Стацыянарны гандаль наладжаны як след, з захаваннем усіх нормаў і правілаў.

У палатцы можна набыць розныя прахаладжальныя напоі, піражкі ў шырокім асартыменце, беляшы, чабурэкі і іншае.

І стаіць палатка па дарозе на пляж (для большасці адпачываючых). Калі ласка, набывайце, што спадабалася.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.