Сувязны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зараз некаторыя кажуць, што, каб нямецкая ўлада захавалася на Беларусі, мы б цяпер баварскае піва пілі… Не, не пілі б. Я нагледзеўся на фашыстаў падчас вайны. Яны паводзілі сябе як звяры. Дабра ад іх чакаць было нельга…

Пра ваенныя гады мне не хочацца нават і ўспамі- наць. Родам я з вёскі Доўгае Капыльскага раёна. У 1940 годзе скончыў Цімкавіцкую семігодку. Быў адз- іным мужчынам у сям”і, хоць і маладзейшым за сясцёр. Вайна пачалася ў нядзелю, 22 чэрвеня, а ўжо ў чацвер, 26-га, калі ў нашай вёсцы завязаўся бой, згарэла бацькоў ская хата. Таму, як толькі ў нас у канцы 1941 – пачатку 1942 года з”яв іліся партызаны, адразу пачаў ім дапамагаць, хаця мне толькі споўні- лася 15 гадоў. У лес пайшлі мае аднакласн ікі, мяне пак інулі сувязным. Давалі розныя заданн і. Калі з партызанам і падпаліў мост праз рэчку Мажа, мяне злавілі нямецкія салдаты, моцна білі прыкладам, але обер-лейтэнант пашкадаваў, адпусціў.

Добра памятаю, як гітлераўцы спалілі суседнюю вёску Прусы восенню сорак другога года за сувязь жыхароў з партызанамі. Людзей забівалі ва ўласных дамах, потым падпальвалі. На наступны дзень прыехалі і дабілі тых, хто схаваўшыся, застаўся жывы, падпал ілі дзве хаты, якія не загараліся ў першы дзень. Карнікі спалілі і вёску Жавалкі разам з людзьмі. Калі мяне другі раз схапілі за сувязь з партызанамі, начальнік паліцыі моцна біў мяне пісталетам. Тады немец, якому я за дзень да гэтага даваў самагон, пачаў за мяне заступацца, яны заспрачаліся, а я паціху збег. Гэтыя ўцёкі бачыў паліцай – мой былы аднакласнік. Але не падняў трывогі. Так я застаўся жывы і вечарам ужо быў на явачнай кватэры. Забрал і мяне адтуль хлопцы-партызаны, з якімі потым выконваў шмат заданняў. Хадзіў на падрыў чыгункі ля вёскі Савічы.

Самае адказнае заданне я атрымаў зімой 1944 года. Тады ў вёску Гусакі прыехалі ўласаўцы. Дайшлі чуткі, што некаторыя з іх жадаюць перайсці да партызан. Мяне накіравалі да іх. Я прывёў у лес 14 чалавек, добра ўзброеных, разам з памочнікам камандзіра ўзвода.

… Першай чырвонаармейскую кананаду пачула мая маці. Гэта было раніцай у чатыры гадзіны. Хутка падышлі рэгулярныя часці. Пасля вызвалення Беларусі наш партызанскі атрад прайшоў маршам на парадзе ў Мінску, пасля партызаны накіраваліся на фронт, мяне з сабой не ўзялі – не хапала гадоў. Я самастойна ўзнавіў хату, каб маці і сёстры засяліліся, а ў снежні 1944 года быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 41-ы вучэбны полк, дзе рыхтавалі артылерыстаў супрацьтанкавых гармат. На фронт я так і не трапіў – адпраўку ўсё адкладвалі. Пасля перамогі над фашыстамі служыў у Беларусі яшчэ сем гадоў, потым быў накіраваны на сакрэтны завод у Сярэдняй Азіі, выйшаў на пенсію памочнікам галоўнага інжынера, пасля смерці жонкі вярнуўся ў Беларусь. Ажаніўся ў другі раз на несвіжанцы і ўжо 13 гадоў жыву ў гэтым цудоўным горадзе. Мяне наведваюць дзеці, унукі, праўнукі, якія жывуць у Расіі. Усім падабаецца бываць у Беларусі. Тут прыгожа, чыста. Мы з жонкай Зінаідай Аляксандраў най пасадзілі новы сад, агарод, яна – добры кветкавод, а я займаюся газонам. Да 3 ліпеня пастрыгу яго, прыбяру ў двары, каб у святочны дзень пазбавіцца ад усіх клопатаў і прыйсці на галоўную плошчу горада. Усім разам успомніць цяжкія моманты гісторыі сваёй краіны, аддаць даніну павагі народу-пераможцу і парадавацца мірнаму, шчасліваму жыццю.

Фота Вольгі МАРЧАНКІ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.