Бусліны сход

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аднойчы на дачы я ўбачыў, як кружыліся некальк і буслоў ля суседскай бярозы. Летась, у час навальніцы, вецер зламаў яе вершаліну. Спадабалася буслам гэтае месца. Палятаўшы вакол дрэва, падвечар яны селі на яго і зрабілі бусліны сход. На ім вырашылі выбраць бусліную пару для збудавання на бярозе буслянкі. Месца тут было добрае: непадал ёку знаходзіліся сажалкі, дзе была рыба і жабы — гэта сталоўка для харчавання буслоў. Матэрыялу для буслянкі таксама было шмат. Непадалёку за могілкамі — звалка, дзе можна прыдбаць вату, пер»е. І вось пачалося будаўніцтва. Галоўным будаўніком быў бусел. У сваім даўжэзным дзюбе ён насіў будматэрыялы, а бусліха яму дапамагала будаваць гняздо. І вось буслянка гатовая. Тут стала жыць іх шчаслівая сям»я. Бусліха наседжвала яйкі, каб вывесц і дзетак — буслянят. Бусел насіў харч для яе, але вясна была дажджлівая і яму даводзілася дапамагаць наседжваць яйкі. Ці вывелі яны дзетак сёлета?

Убачым у наступным годзе, таму што яны павінны вярнуцца ў сваю хатку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.