Чароўны свет вобразаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

… Два яркакрылыя эльфы ляцяць побач. Здаецца, вось-вось яны бясшумна апусцяцца на самую прыгожую кветку. Блішчаць іх крылы, а галоўкі дружна імкнуцца наперад. І гэта не казачны сюжэт «Дзюймовачкі», а рукатворнае хараство, аўтары якога — вучні Нясвіжскай гімназіі. Падобных работ у галерэі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якая размешчана на другім паверсе вучэбнага корспуса, ні многа, ні мала — 300.

Разнастайных па матэрыялах і афармленні, спалучэнні колераў, тэхн- іцы выканання. Сярод іх — вышыўка крыжыкам і стужачкамі, бацік, бісерапляценне, аб»ёмная аплікацыя, работы з салёнага цеста, дэкупаж, тарцаванне… Усё проста немагчыма пералічыць, застаецца толькі захапляцца шырокім дыяпазонам дзіцячай творчасці. А нак іроўвае і натхняе на добрую справу настаўніца выяўленчага мастацтва і працы Ірына Барысаўна Курачка (на здымку), асоба нераўнадушная, апантаная і ўлюбёная ў чароўны свет вобразаў і малюнкаў. Яна рада, калі бачыць, з якой ахвотай школьніцы бяруцца за новыя работы, як цярпліва і ўважліва наклейваюць паеткі, кавалачкі сурвэтак, каб потым убачыць карціну, што цешыць вока і радуе душу. І не толькі выканаўцаў, але ўсіх, хто меў шчасце пабачыць галерэю прыкладной творчасці дзяцей і пазнаць прыгожае.

— Мне прыемна, што многія вучані- цы з ахвотай ствараюць розныя па-мастацку годныя работы, — расказвае Ірына Барысаўна. — Вы паглядзелі б, як яны энергічна працуюць, стараюцца, каб атрымалася незвычайна і прыгожа. Іншы раз спаборнічаюць паміж сабой, кожная хоча дабіцца найлепшага выніку. І гэта цудоўна, бо дзеці заняты добрай справай, у іх выпрацоўваецца мастацкі густ, жаданне зрабіць цуд сваімі рукамі. Я лічу, што патэнцыял вучняў яшчэ не вычарпаны, ёсць магчымасць для творчага росту. Штогод прыбаўляецца на 50 работ, цікавых і неардынарных, выкананых з любоўю. Але засмучае той факт, што іх бачаць толькі вучні і настаўнікі гімназіі, ну і яшчэ ўдзельнікі семінараў. На мой погляд, у такім горадзе, як Нясвіж, варта адкрыць галерэю дзіцячай творчасці, з невялікай платай за ўваход. А выручаныя грошы ішлі б на пакупку матэрыялаў, бо даводзіцца за свае набываць тыя ж сурвэткі, паеткі, фарбы, бісер

Між іншым, І.Б.Курачка мае рацыю і стварэнне такой галерэі дало б магчымасць шырокай аўдыторыі пазнаёміцца з творчасцю дзяцей, прыцягнуць увагу турыстаў, якія маглі б купіць пэў- ныя работы. Паверце, яны варты таго, каб заплаціць за іх 30-40 тысяч рублёў, бо выкананы акуратна і прыгожа, і дома будуць выглядаць дастойна, і ў якасці падарунка. Пакуль жа настаўніца і вучні шукаюць усякія магчымасці для стварэння сваіх шэдэўраў.

У майстэрні абслугоўваючай працы я ўбачыла вялікія пано-карціны, якія заварожваюць погляд: «Нясвіжскае поле», «Мая гімназія — мой гонар», «Кветкі Беларус і», «Малітва за Беларусь», «Арганайзер». Яны маюць свой «твар» і кампаз іцыю. Зыходныя матэрыялы для іх — сурвэткі, паеткі, тайваньская гліна (якая, дарэчы, не танная), стужачкі рознакаляровыя. А самае галоўнае — жаданне, цярпенне і ўменне дзяцей, якія ствараюць гэта хараство. А яшчэ ў запасніках юных майстроў народнай творчасці шэраг работ з упаковачнага матэрыялу. Спатрэбіўся зарыфлены і просты кардон, каробкі з-пад зубной пасты. Не ведаючы, і не паверыш, што яны паслужылі асновай для карцінак «Ундзіна» (любімая турыстамі скульптура ў нашым парку), «Зіма», «Дождж». Дарэчы, пра выкарыстанне паўторнай сыравіны дзеці пішуць навуковыя работы, чым уносяць свой пасільны ўклад у барацьбу за экалагічны стан горада і раёна.

А яшчэ дзяўчынкі набываюць тут практычныя веды — вучацца шыць кухонныя шторы, фартухі, ручнікі. На стэндах змешчаны іх міні-узоры, цікавыя па форме і колеравай гаме. Чаго варты адны назвы: «Цэзар», «Спікапск ія», «Калабок»… Усё гэта робіцца пад непасрэдным кіраўніцтвам чалавека з яркім тэмпераментам творцы, зацікаўленага ў развіцці і ўдасканаленні вучнёўскіх здольнасцей. А яна, Ірына Барысаўна Курачка, для гэтай ролі вельмі прыдатная, бо сама мастак не толькі ў душы.

Яе цудоўныя, арыгінальныя работы неаднаразова прыцягвалі ўвагу наведвальн ікаў на раённых выставах дэкаратыў на-прыкладной творчасці. Асабіста мяне ўразілі белыя анёлачкі з мяккага шкла, якія, здавалася, вось-вось узмахнуць крылцамі і паляцяць. Над імі І.Б.Курачка шчыравала дома ў вольны час (якога, дарэчы, мала). Па словах майстрыхі, стварэнне падобных работ — своеасаблівая рэлаксацыя пасля працоўных будняў і напружання. Між іншым, першая прафесія ў яе жыцці — іканапісец. А пачыналася ўсё пасля Адэскага педуніверсітэта, мастацкаграф ічны факультэт якога Ірына закончыла. Спачатку працавала ў Ахтырскім (Сумская вобласць, Украіна) Доме піянераў, кіравала студыяй «Народны дызайн», была членам рэспубліканскага савета па дзіцячым дызайне. Потым было замужжа, нараджэнне дзяцей, перавод мужа ў вёску. І выдаўся час адраджэння праваслаўя і цэркваў. Апошн ія патрабавалі рэстаўрацыі, у тым ліку — ікон. Заказ на выкананне адной з іх паступіў Ірыне Барысаўне. Яна спачатку разгубілася, бо ніколі такой справай не займалася. Але паблізу не было спецыял істаў, і давялося згадзіцца. А бабуля Ірыны сказала, што да малявання іконы трэба прыступаць з благаславення свяшчэнніка, падрыхтавацца духоў- на, пасціцца. Усё гэта было зроблена, і маладая мастачка ўзяла пэндзэль і фарбы. Яна працавала, а муж у той час чытаў Евангелле. І што дзіўна…

— Як бы хто вадзіў маю руку, — успамінае Ірына Барысаўна. — Я намалявала людзей, нашу вёску і маці Божую. Толькі вочы яе атрымаліся вялікія надта — прапорцыі яшчэ не ведала. Ран іцай паспрабавала паправіць вочы, паменшыць, але не змагла падысці. Ікона мяне не пускала… Я тры дні хварэла, потым ікону занеслі ў царкву. Людзі былі ўражаны ўбачаным. Пачала чытаць гістарычную і духоўную літаратуру, рыхтавала сябе духоўна. Было шмат заказаў на іконы, я малявала і адчувала небывалы ўздым. Грошай за работу не брала, так прынята.

Праз колькі гадоў эканамічная і пал- ітычная сітуацыя ва Украіне ўскладні- лася. Сям»я Курачкі вырашыла змяніць месца жыхарства і выбрала Беларусь. Дарогі прывялі ў Сейлавічы, дзе перасяленцам прадаставілі жыллё з выгодам і. Муж, Сяргей Іванавіч — інжынерэлектрык СВК «Сейлавічы». А вось Ірыне Барысаўне не адразу ўдалося знайсці работу, потым далі месца бібліятэкара. Як чалавек творчы, на грамадск іх пачатках наладзіла ў вёсцы дзіцячую мастацкую студыю. Праз паў- года вынік яе работы змаглі ўбачыць усе жадаючыя аднавяскоўцы: на выставе былі змешчаны маляўнічыя работы вучняў, а старшыня сельскагаспадарчага кааператыву С.М.Пілішчык шчыра падзякаваў І.Б.Курачку. Калі з»явілася вакансія ў гімназіі, яна ахвотна згадзілася. І цяпер сваю творчую энергію, няўрымслівасць, веды і вопыт перадае падрастаючаму пакаленню. А тое, што мае магчымасць быць у Нясв іжы, вельмі радуе настаўніцу.

— Як убачыла першы раз гэты цудоў ны горад — проста закахалася ў яго, — гаворыць яна. — Мне ён стаў блізкім і родным, як і Сейлавічы, як уся Беларусь. Маім дзецям таксама падабаецца тут. Сын Саша працуе электрыкам, вучыцца на завочным аддзяленні Беларускага аграрна-тэхнічнага універсітэта. Дачка Даша — педагог-арганізатар у Сейлавіцкай СШ, студэнтка-завочніца БДПУ імя Максіма Танка. Я рада, што нам знайшлося месца ў рабоце і жыцці, магчымасць займацца любімай справай і творчасцю. Апошняй захапляюцца і мае дзеці.

У планах І.Б.Курачкі — стварэнне новых 50-і (!) відаў работ для вучняў, іх асваенне для творчага росту і радасці.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.