Да працы з адказнасцю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адным з першых тысячатонны рубеж намалоту зерня сарод маладых экіпажаў у нашым раёне дасягнуў камбайнер Аляксей Шарапа на “Лексіёне-480” з СВК “Агракамбінат Сноў”.

Для яго гэта чацвёртае самастойнае жніво. Да гэтага Аляксей дапамагаў бацьку, які таксама працуе механ ізатарам. Увогуле, цяга да тэхнікі праявілася ў Лёшы яшчэ з дзяцінства – ён заўсёды быў побач з бацькам. Пасля школы, з 2004 года, Аляксей пачаў працаваць у гаспадарцы. Спачатку, у час жніва, быў памочнікам. Старанні юнака і яго клапатлівыя адносіны да тэхнікі заўважыла кіраўніцтва гаспадаркі і яму даверылі камбайн. І не памыліліся. Аляксей заўсёды ў лідэрах сярод моладзі. Не выключэнне і сёлетняе жніво:

– Залог майго поспеху,- расказвае Аляксей, – гэта, перш за ўсё, разуменне адказнасці, якая кладзецца на плечы кожнага камбайнера ў гэтую гарачую пару. Патрэбна проста працаваць і выконваць усе парады кіраўніцтва, тады усё атрымаецца.

На здымку: падзяку і падарункі Мінскага абласнога аб”яднання прафсаюзаў уручаюць старшыня Міхаіл Тарасавіч Бода і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Канстанцінавіч Кендыш маладому камбайнеру СВК “Агракамбінат Сноў”, які першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня сярод маладых экіпажаў – Аляксею Вячаслававічу Шарапе.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.