ДАЖЫНКІ-2010

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ШАНОЎНЫЯ ХЛЕБАРОБЫ!

Жніво 2010 года паспяхова завершана. Яно ўжо стала старонкай працоўнага летапісу Нясвіжчыны.

Сёння мы выказваем словы ўдзячнасці кожнаму, хто добрасумленна працаваў на зямлі, рабіў усё магчымае, каб вырасціць і сабраць добры ўраджай.

Вынікі работы хлебаробаў — гонар усяго раёна. Паказчыкі дасягнуты напружанай працай, прафесіяналізмам і нястомным клопатам земляробаў Нясвіжчыны.

Упэўнены, што працаўнікі нашай роднай зямлі зробяць усё магчымае, каб з добрымі вынікамі завяршыць сельскагаспадарчы год і ўнесці дастойны ўклад ва ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу двойчы ордэна Леніна Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя хлебаробы!

Вялікі дзякуй за вашу сумленную працу! Мы ганарымся вамі!

Жадаем усім добрага здароўя, шчасця і радасці. Няхай мір і згода будуць у сем»ях, у грамадстве і на зямлі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.