Добра ведаюць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У СВК “Лань-Нясвіж” Анатоль Макаў чык працуе 19 гадоў і з першых дзён зарэкамендаваў сябе граматным, квалі- фікаваным спецыялістам. Напэўна, таму, што ён – сапраўды гаспадар і клапоціцца аб выніках сваёй працы. І калі аднойчы ўзнікла пытанне “кім быць?”, ён выбраў для сябе працу на зямлі.

– Вельмі прыемна, калі вынікі яе відавочныя, – гаворыць Анатоль, – люблю, каб усё было выканана па-майстэрску. А гэтага можна дабіцца толькі самаадданай працай.

Работы ў сельскай гаспадарцы круглы год хапае, працаваць даводзіцца шмат. Асабліва падчас уборачнай пра выхадныя і адпачынак прыходзіцца забыць. Але механізатар добра ведае галоўнае: выконваць сваю работу якасна, нават калі гэта патрабуе вялікіх намаганняў.

Падчас уборкі збожжавых Анатоль Макаўчык з памочнікам Кірылам Івашка на сваім “Лексіёне” намалацілі 2066 тон, а прыйдзе восень – Анатоль перасядзе на буракаўборачны агрэгат.

– Ён вельмі старанны працаўнік, – адклікаецца пра механізатара старшыня гаспадаркі Генадзь Салавей. – Да любой справы падыходзіць адказна. Сціплы, сумленны. Такія людзі – сапраўды скарб для гаспадаркі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.