Дзень на Свіцязі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі,
Каня супыні ля Плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку».
Адам Міцкевіч.

Гэтыя словы вялікага паэта высечаны на каменях, якія пастаўлены на беразе Свіцязі. На адным — на польскай мове, на другім — на беларускай.

Знакамітае возера акружана лесам, непадалёк ад вады растуць дубы — прыгожыя, разгалістыя, магутныя. Ёсць такія волаты, што тром чалавекам у абхват. Яны, як і елкі, нібы ахоўваюць круглую чашу з празрыстай вадой Свіцязі, на дне якой відаць жоўты пясок і снуюць касякамі маленькія рыбкі…

Наша знаёмства з возерам адбылося нядаўна, дзякуючы старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб»яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Г.А. Галабурдзе, якая арганізавала паездку ў навагрудскі край. Дваццаць пяць чалавек паважанага ўзросту правялі з карысцю адзін летні дзень на Свіцязі. Мы не толькі плавалі ў празрыстай вадзе, загаралі пад цёплым сонейкам, але і ўдзельнічалі ў гульнях, пераможцы якіх атрымалі прызы. Цудоўны настрой, добрыя песні, прыгажосць навакольнай прыроды ўдала спалучыліся, і ўсім было весела.

На супрацьлеглым ад нас беразе мы ўбачылі (энтузіясты прайшліся туды па лясной сцежцы) бронзавую русалку ў вадзе — з хвалістымі валасамі, стройную, з сумнымі вачыма. Магчыма, гэта помнік дзяўчыне, якая любіла юнака, а злы рок разлучыў іх. Яна вельмі гаравала, ідучы ад яго, і плакала. Невядомы чараўнік сказаў: «Ідзі і не азірайся. Калі азірнешся — вадою станеш». Але дзяўчына не вытрымала, захацела ў апошні раз азірнуцца на каханага і стала вадою. Ад яе слёз і смутку разлілося возера, якое назвалі Свіцязь. Такую легенду я пачула тут. Сюды едуць людзі, каб убачыць незабыўныя мясціны А. Міцкевіча, апетае ім возера, паслухаць нямоцны шум дубоў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.