Ганаровая сялянская справа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Збіраючыся ў чарговы раз у рабочую паездку ў ЗАТ «1 Мая», былі ўпэнены, што ўбачым увесь фронт палявых работ. Нашага пастаяннага «гіда» па гаспадарцы — галоўнага агранома Мікалая Ленкаўца — сустрэлі каля адм іністрацыйнага будынка акцыянернага таварыства. Псавалася надвор»е, і ён усхвалявана пазіраў на цёмныя хмары, якія засцілалі неба,а ў яго вачах можна было прачытаць, трывогу за будучы ўраджай.

— Галоў- ная мэта раслінаводчай галіны нашай гаспадарк і — забеспячэнне яе жывёлагадоў лі паўнацэнным і высакаякасным і кармам, вытворчасць малака і мяса, — пачаў сваю размову Мікалай Міхайлавіч.

— Гэта асноўны накірунак дзейнасці. Адпаведна, і збожжа пераважна ідзе на кармавы рацыён для жывёлы. Сёлета было пасеяна 1130 гектараў: 800 — пшаніцы, 330 — трыцікале, 70 — зернебабовых, 730 гектараў займаў ячмень, 40 — авёс. І ўсё было зроблена на высокім агратэхнічным узроўні для таго, каб атрымаць максімальны ўраджай: правял і своечасовую сяўбу азімых і яравых, унеслі дастатковую колькасць мінеральных угнаенняў, з восені ўнеслі і арганічныя, засеялі сартамі эліты і суперэліты. І ў выніку- валавы збор склаў 11300 тон, што больш мінулагодняга паказчыка на 508 тон, пры сярэдняй ураджайнасці 57,4 цэнтнера з гектара. Разлічвалі, калі казаць па праў- дзе, на больш, але не буду паўтарацца аб тым, што прычыны ўсім вядомы.

Цукровыя буракі (450 гектараў) — наступная стратэгічная культура гаспадарк і, прычым за іх кошт гаспадарка толькі зарабляе — прадаём на Гарадзейск і цукровы камбінат. Але ў сувязі са спякотным надвор»ем і гэта культура ў гэтым годзе, як кажуць, пакідае жадаць лепшага. Мінулагоднюю ўраджайнасць наўрад ці зможам дасягнуць, а цэнтнераў 400-450 з гектара будзе. Малая вага каранёў не дае магчымасці ў раннія тэрміны пачаць здачу «салодкага кораня» на камбінат. А масавую ўборку плануем к канцу верасня — на пачатку кастрычніка.

Добрымі тэмпамі ідзе нарыхтоўка кармоў на зімовы стойлавы перыяд для жывёлы. У разгары трэці ўкос траў. Задзейнічаны корманарыхтоўчы камбайн «Бігз», тры «МАЗы» і трактары з «ПІМамі».Майстэрства працавітасці дэманструюць Віктар Арэхва, Васіль Галуза, Анатоль Макаўчык, Пётр Шыш, Віталь Ждановіч. Неабходна нарыхтаваць каля 15000 тон сенажу (ёсць 10600 тон) і 18100 тон сіласу. Прычым, сілас увесь — кукурузны. Для таго, каб атрымаць належную колькасць зялёнай масы, пасеял і кукурузы 900 гектараў, з іх каля 400 — на зерне. Навошта нам зерне? Для сваёй жа ўласнай кормавытворчасц і, для прыгатавання свайго камбікорму, для належнага балансавання кармавога рацы- ёну жывёлы, лепшага забеспячэння яе бялкам і. (Дарэчы, сеюць «каралеву» палёў першамайцы таксама высокаэл ітным насеннем).

Усім вядома: добрыя кармы — добрае малако і мяса. У гаспадарцы сёлета за 7 месяцаў ад кожнай каровы надаілі па 4212 кг малака, маюць сярэднясутачныя прываг і на адкорме па 807 грамаў. А сёння, калі мінавала жніво, першамайцы дбаюць пра ўраджай будучы. І, як заўсёды, ухіл робяць на перадавыя агратэхналогіі, на захаванне аптымальных тэрмінаў і агранормаў, на насенную базу, на сучасную тэхніку. На ўнясенні гліфасатаў на 1600 гектарнай плошчы задзейнічаны Аляксандр Мамчыц і Алік Эмінаў, Станіслаў Флер , яновіч і Аляксандр Табароўскі. У дзень праходзяць да 150 гектараў. На ворыве задзейнічаны Іван Сягей на «МТЗ 30-22» з плугам «Рабе», Расціслаў Верамейчык і Мікалай Лепяціла на «МТЗ 15-12» з плугамі «Альбатрос». Заарана 710 гектараў, пры плане 1250.

Уносім мінеральныя ўгнаенні, а таксама арганічныя — як вадкія, так і цвёрдыя. Заканчваем звозіць запрасаваную салому. Прыступілі да азімай сяўбы. На пяц ідзесяці гектарах размясціўся азімы рапс. Пасля прыступілі да азімай пшані- цы. Задзейнічаны Аляксандр Скроцкі на «МТЗ 25-22» з сеялкай «Саліцёр-9». Усяго азімы клін 2011 года зойме 1100 гектараў, з іх 800 га — азімая пшаніца, 300 — трыцікале, 150 — азімыя на зял ёны корм. Як бачыце, праўду кажуць, «восень — работ восем». А ўвогуле, усе мы робім звычайную сялянскую справу. Нялёгкую, хоць і вельмі ганаровую, як нярэдка кажуць.

І сапраўды ганаровую: будзе збожжа, будзе іншая сельскагаспадарчая прадукцыя — значыць, будзе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

На здымках: механізатары Сяргей Сінічын, Аляксандр Скроцкі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.