Казачны свет каля дома

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напярэдадні раённага свята «Дажынкі — 2010″ былі падведзены вынікі конкурсу на лепшы сельскі падворак маладых сем»яў.

Старая, непатрэбная рэч… Што можна з ёй зрабіць? У кожнага з нас у першую чаргу ўзнікне адно жаданне: хутчэй адвезц і яе на звалку, каб не пера-шкаджала. Аднак у руках людзей творчых, з цікавым мысленнем, яна можа набыць новае жыццё. Так, як гэта адбываецца ва ўдзельн ікаў конкурсу на лепшы сельскі падворак сярод маладых сем»яў, які праводзілі РК ГА «БРСМ», аддзел па справах моладзі райвыканкама і раённы Савет дэпутатаў. Сёлета яго геаграфія пашырылася. Свае падворкі на суд журы прадставілі маладыя сем»і з розных куточкаў Нясвіжчыны. Без перабольшвання скажу, што вызначыць пераможцаў было цяжка, бо кожная з сем»яў арыгінальна ўпрыгожыла свой прысядзібны ўчастак. У выніку лепшых — трое.

Свой статус мінулагодняга пераможцы пацвердз іла сям»я Сяргея Уладзіміравіча і Таццяны Іванаўны Юнкевіч з Лявонав іч. Сёлета іх прысядз ібны ўчастак папоў- ніўся новымі арыгінальным і аўтарскімі кампазі- цыямі. З»явілася невялі- кая саджалка з рыбкамі, а побач ля плеценага сялянскага плоту прымасц іўся адпачыць слон. Знайшлося прымяненне і старому боту, які «расцвіў» прыгожымі кветкамі.

— Ідэі ў далейшым афармленн і ўзнікаюць у нас спантанна. Дзесьці штосьці ўбачыл і і вырашылі падкарэкціраваць і размясц іць на ўчастку. У будучым плануем усё ж-такі пабудаваць альтанку. Месца для яе ўжо абралі, аднак зза недахопу часу пастав іць не змаглі. Прыязджайце ў наступным годзе, — жартуе Таццяна Іванаўна, — і тады абавязкова пачастую вас смачнай гарбатай у нашай альтанцы.

Прыемна адзначыць, што захапленне «дызайнераў-аматараў» Юнкевічаў падтрымліваюць і суседзі, на прысядзібных участках якіх таксама пачалі з»яў- ляцца прадметы ўласнага дэкору.

— Усё часцей да нас звяртаюцца знаёмыя і суседзі, каб дапамаглі ім ажыццявіць тую ці іншую ідэю, — дадае Таццяна Іванаўна. І мы не адказваем нікому, дапамагаем. Прыемна бачыць, як прыгажэе наша вёска.

Сядзібу Васіля Мікалаевіча і Кацярыны Мікалаеўны Лабатых у вёсцы Петухоў шчына заўважаеш адразу. На газоне ля плоту сядзяць божыя кароўкі, там-сям растуць грыбы. А за плотам праз рачулку перакінуты бярозавы масток, ля якога мірна пасвяцца бычкі.

— Чаму мы вырашылі ўпрыгожыць сваю сядзібу? — здзіўляецца на маё пытанне Кацярына Мікалаеўна. — Ды проста хочацца, каб было прыгожа, каб радавала вока не толькі нам, але і суседзям, і проста прахожым. Ініцыятар усіх ідэй — я. А вось муж ужо іх рэалізатар, але, канешне ж, не без нашага з дачушкай удзелу. Ідэі прыходзяць самі і нечакана. Вырашыла што-небудзь зрабіць, памеркавалі з мужам — і вось ужо ў нас на ўчастку нешта новае.

У вёсцы Казлы адметная сядзіба ў сям»і Дзмітрыя Уладзіміраві- ча і Наталлі Іванаўны Смірновых. На іх участку аблюбавалі сабе месца лебедзі. Імі сталі звычайныя непатрэбныя шыны, якія пераўтварыл іся і ў своеасаблівыя клумбы. Карычневыя пласцікавыя бутэлькі сталі прыгожымі шышкам і і цудоўна ўліліся ў агульную маляўнічую карціну.

— Мы будзем і далей упрыгожваць нашу сядзібу, — расказвае Наталля Іванаўна. — Плануем пасадзіць шмат кветак, якія плятуцца, і стварыць штучную саджалку.

Усе пераможцы конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад арганізатараў. Былі адзначаны таксама і дзве сям»і з Лані: Івана Іванавіча і Святланы Аляксандраў ны Булыга, Аляксандра Аляксандрав іча і Святланы Уладзіміраўны Дуброва. Яны суседзі, жывуць у двухкватэрным доме, які атрымалі ад гаспадркі не так даўно. Іх сядзібы журы адзначыла і ў мінулым годзе. Тут вока радуюць розныя кветкавыя кампазіцыі.

Для стварэння вакол сябе прыгажосці, як аказалася, вяліках затрат не патрэбна. Неабходна толькі фантазія, і тады самая простая рэч стане своеасаблівым творам мастацтва. І кожны з нас можа стварыць казачную краіну на сваім прысядз ібным участку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.