Круты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выпадак на вуліцы Ленінскай у Нясв іжы, аб якім паведамлялася ў “НН” за 20.11.09г., – факт не адзіночны, бо “крутых”, нявыхаваных маладых людзей можна сустрэць на кожным кроку.

У мяне былі падобныя здарэнні. Аднойчы ў чарзе мяне рэзка “абсек” нейкі грубіян. Але я ўхіліўся ад яго брыдкаслоў я, змаўчаў. Другі раз мне на ўсё той жа вуліцы Ленінскай заступіла дарогу група “крутых” хлопцаў. Калі я спын іўся, каб уступіць ім дарогу, адзін з іх грубым голасам “прабасіў”: “Што, вулі- ца вузкая?” Я вымушаны быў абысці “круты” натоўп. Я быў адзін. А іх – чалавек пяць. І ўступаць з імі ў перапалку не было сэнсу.

Што датычыць апісанага здарэння, то тут “крутыя” праявілі хуліганства. Не мелі яны права чыніць самасуд над выпадковым пешаходам. І пешаход-парушальн ік, і “крутыя” хлопцы заслугоў ваюць ганьбавання, штрафу.

А тое, што астатнія пасажыры не ўмяшаліся, паказвае, якая ў нас, часам, “публіка” – “нейтральная” і абыякавая да чужога гора. Ніхто не захацеў умешвацца ў вулічны канфлікт, каб выпадкова не стаць сведкам здарэння.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.