Маёй матулі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мая родная матуля,
Як ты гаравала,
Як вайна твайго сыночка
У цябе забрала.
Кожны дзень ты выцірала
Слёзы, забітая горам.

Гэта ўсё прыпамінаю
Сам сабе з дакорам.
Я не мог зрабіць нічога,
Каб пазбегнуць гора,
Сама ж у вечнасць адляцела,
У далячынь да зораў.
І сягоння ў маім сэрцы
Ты жывеш такою.

І на небе, мне здаецца,
Не знайшла спакою.
Божа мой, спрыяй нам, людзям,
Больш вайны не бачыць
І не бачыць, як матулі
Па сыночках плачуць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.