Новая прадукцыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першым паўгоддзі бягучага года на трох прадпрыемствах раёна асвоены выпуск новай прадукцыі.

Так, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” парадавала аматараў салодкага цукрам прэсаваным “Гарадзейскі” з карыцай, што выпускаецца ў форме кубікаў і “брыдж”, і цукрам прэсаваным, узбагачаным, з вітамінам С, у склад якога ўваходзіць і карамель. Ён таксама выпускаецца ў форме “брыдж”. Пакуль што новая прадукцыя камбіната разыходзіцца па Беларусі, але вядзецца і пэўная работа па яе выхадзе на экспарт.

Філіялам “Нясвіжскі хлебазавод” РУП “Барысаўхлебпрам” асвоены такія віды хлеба, як “Ланьскі”, пшанічны-крупяны, “Аколіца” з дабаўленнем круп, “Нясвіжскі заварны”, якому, дарэчы, Мінскі дзяржаў ны інстытут метралогіі прысвоіў знак “Натуральны прадукт”, а таксама хлябец “Барысаўскі вотрубны”. Новай для нясвіжскіх хлебапёкаў стала і булачка “Зеляноўская” з макам і павідлам (упакоўваецца па 3 штукі вагой па 100 грамаў), пірог “Выкрунтас”, слаёныя “ўліткі”. Упершыню на хлебазаводзе сёлета асвоены і выпуск тартоў, пірожных на раслінных вяршках.

А для СП ТАА “Фармлэнд” гэты перыяд года вызначыўся запускам у вытворчасць новых лекаў – раствору для перытаніяльнага дыялізу “Дзіал-Фармлэнд” у чатырох канцэнтрацыях, раствору антымікробнага дзеяння “Лефлокс”, а таксама цвёрдай лекавай формы – таблетак “Вінпацэцін Фортэ”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.