Па ўсіх аспектах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Завяршыла работу чацвёртая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Аб тым, якая праведзена работа, сёння мы гутарым з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў А.А. НОВІК.

— Разгледжана звыш ста пытанняў, — расказала Алена Аляксандраўна, — якія ў той ці іншай ступені закранаюць, практычна, ўсе аспекты дзейнасці. Асноўным блокам парадку дня стала эканамічная праблематыка, уключаючы заканадаўчае забеспячэнне развіцця дзелавой ініцыятывы, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасц і. Прыняты комплекс мер па ўдасканаленн і прававых адносін у вобласці выкарыстання і аховы зямель. На павышэнне якасці жыцця накіраваны прававыя рашэнні па ўмацаванні дзяржаўнай падтрымкі сем»яў, якія выхоўваюць дзяцей, а таксама прыняцце прынцыпова новага праекта Закона «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі».

Законапраект «Аб аб»ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы» накіраваны на забеспячэнне агульнадзяржаўных інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі, на ахову навакольнага асяроддзя, гісторыка-культурных каштоў- насцей, абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь. Стварае адзіны цэласны механізм прававога рэгулявання адносін у сферы дзяржаў най уласнасці, дазваляе аптымізаваць яе структуру з мэтай змяншэння расходаў дзяржаўнага бюджэту на кіраванне дзяржаўнай маёмасцю. Упершыню на ўзроўні закона прапаноўваецца вызначыць віды дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы.

— У апошні час шмат увагі надаецца развіццю прадпрымальніцтва…

— Праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» прапаноўваецца комплексна, на базавым узроўні, падысці да рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У якасці асноў- ных прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ўказваюцца забеспячэнне роўнага доступу да атрымання падтрымкі, галоснасць і комплексны падыход пры яе аказанні, удзел прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ў фарм іраванні дзяржаўнай палітыкі ў данай сферы. Адлюстраваны ў законапраекце і пытанні абароны правоў і законных інтарэсаў суб»ектаў малога і сярэдняга прадпрымальн іцтва, суб»ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальн іцтва. Неабходна адзначыць норму, якая вызначае прававое становішча савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь як органа, які ажыццяўляе выпрацоўку рэкамендацый па комплекснай падтрымцы суб»ектаў гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасц і. Аналагічныя саветы могуць стварацца пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

— Прадугледжваюцца змяненні ў зямельным заканадаўстве…

— Праект Закона Рэспублікі Беларусь » Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі» прадугледжвае перадачу землеўпарадкавальным службам мясцовых выканаўчых камітэтаў у поўным аб»ёме функцый па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель. Нормы законапраекта таксама накіраваны на далейшае ўдасканаленне прававога рэгулявання і спрашчэння працэдуры афармлення дакументаў, якія засведчваюць права на зямельныя ўчасткі, максімальную абарону правоў і законных інтарэсаў землекарыстальн ікаў.

— Адзначце, калі ласка, яшчэ некальк і распрацовак.

— Распрацоўка Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» абумоў лена тым, што ў структуры таварнай вытворчасці айчыннага аграпрамысловага комплексу асноўная доля прыходз іцца на прадукцыю жывёлагадоўчай гал іны. Для далейшага нарошчвання вытворчасц і жывёлагадоўчай прадукцыі і, асабліва, выхаду з ёю на сусветныя харчовыя рынкі неабходна сучасная заканадаў чая база, у дастатковай ступені гарман ізаваная з краінамі ЕЭС і бліжняга замежжа. Нормы законапраекта вызначаюць прававыя і арганізацыйныя асновы ветэрынарнай службы і накіраваны на забеспячэнне ў краіне ветэрынарнага дабрабыту. Законапраект замацоўвае структуру ветэрынарнай службы і паўнамоцтвы органаў дзяржаўнага кіравання ў сферы ветэрынарнай дзейнасці, а таксама прававыя нормы, якія рэгулююць выкананне ветэрынарнай службай наглядных і кантрольных функцый, правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы, ажыццяўленне ветэрынарных паслуг, каранцінных і іншых мерапрыемстваў.

Палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаў ненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў» распрацаваны з улі- кам міжнароднай і нацыянальнай правапрымяняльнай практыкі і накіраваны на ўдасканаленне прадастаўлення прававой аховы аб»ектам прамысловай уласнасці (вынаходствам, карысным мадэлям, прамысловым узорам), гарманізацыю нацыянальнага патэнтнага заканадаўства з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі. У прыватнасці, праектам прадугледжваецца: удасканаленне працэдур атрымання прававой аховы вынаходстваў, карысных мадэляў, прамысловых узораў; развіццё прававога рэгулявання службовых аб»ектаў прамысловай уласнасці; скарачэнне, спрашчэнне адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца патэнтным органам.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі» падрыхтаваны з мэтай заканадаўчага рэгулявання грамадскіх адносін у сферы аказання псіхалагічнай дапамогі.

Законапраектам вызначаюцца суб»екты, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанн і псіхалагічнай дапамогі, патрабаванн і, якія прад»яўляюцца да псіхолага; віды, умовы, парадак, формы і спосабы аказання псіхалагічнай дапамогі, правы і абавязкі псіхолагаў. Праектам Закона таксама прадугледжваецца стварэнне Міжведамаснага каардынацыйнага савета па аказанні псіхалагічнай дапамогі, рэгламентацыя асаблівасцей аказання псіхалаг ічнай дапамогі непаўналетнім, а таксама ананімна, устанаўленне адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы аказання псіхалагічнай дапамогі.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Абунясенні змяненнняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб турызме» падрыхтаваны з мэтай удасканалення асобных палажэнняў Закона з улікам правапрымяняльнай практыкі. Так, прапануецца: удакладніць прававыя нормы, якія датычаць фарміравання і прасоўвання тураў, заключэння, змянення і скасавання дагавору аказання турыстычных паслуг, асабл івасцей заключэння дагавору аказання экскурс ійных паслуг; рэгламентаваць пытанн і ажыццяўлення знешняга гандлю турыстычным і паслугамі і стварэнне турыстычных інфармацыйных цэнтраў.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і ваеннай службе» прадугледжвае выкласці ў новай рэдакцыі парадак ажыццяўлення дапрызыўной, фізічнай і ваеннай падрыхтоўкі непаўналетніх грамадзян, удакладніць парадак прадастаў- лення адтэрміноўкі ад прызыву на тэрм іновую ваенную службу, службу ў рэзерве для прадаўжэння адукацыі, пашырыць катэгорыю асоб, якія прымаюць ваенную прысягу (студэнты, якія навучаюцца па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу), вызначыць парадак прысваення пры прыёме (прызыве) на ваенную службу (ваенныя, спецыяльныя зборы) першага воінскага звання грамадзянам, якія маюць спецыяльныя званні, удакладніць асновы скасавання кантракта з ваеннаслужачымі, якія праходзяць ваенную службу па кантракце. Па ініцыятыве дэпутатаў пры карэкц іроўцы праекта Закона для грамадзян, якія прызываюцца на тэрміновую ваенную службу, прадугледжана адтэрміноўка аплаты крэдытаў, атрыманых для будаў ніцтва ці набыцця жылля.

— Якая работа чакае дэпутатаў у недалёкім будучым?

— Не менш напружанай будзе і заканатворчая дзейнасць пятай сесіі. На разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў знаходз іцца шэраг сур»ёзных дакументаў, у тым ліку праекты Кодэкса адукацыі, Жыллёвага кодэкса, новы праект Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Распрацоўваецца пакет законапраектаў, звязаных з прыняццем рэспубл іканскага бюджэту на 2011 год, новай рэдакцыі Інвестыцыйнага кодэкса, праекта прынцыпова новага Закона «Аб аграпрамысловай вытворчасці».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.