Педагагічная канферэнцыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду ў Нясвіжы прайшла раённая жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў «Ад якасці ўпраўленчай дзейнасц і да якасці педагагічнай працы і якасці адукацыі». Упершыню яна пачалася па Ратушнай плошчы і адкрылі яе дзеці — вучні школ раёна, якія, дзякуючы сваёй працы, ведам, творчасц і, і, зразумела, сваім таленавітым педагогам дасягнулі значных поспехаў. Тут прайшоў парад дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў «Будучае — гэта мы!», у якім прынялі ўдзел пераможцы і прызёры абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, навукова-даследчых канферэнцый, творчых конкурсаў і спаборніцтваў, прадстаўнікі дзіцячых і маладзёжных аб»яднанняў раёна (фота). Затым удзельнікі параду і педагог і па галоўнай вуліцы горада прайшлі да раённага Цэнтра культуры і адпачынку, дзе было праведзена пленарнае пасяджэнне. Удзельнікі канферэнцыі маглі пазнаёміцца з творчай выставай «Горад майстроў», а таксама з персанальнымі выставам і педагогаў, наведаць кірмаш «У гаспадара», які наладзілі работнікі ўстаноў адукацыі раёна. (Працяг тэмы чытайце ў наступным нумары «НН»).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.