Першае жніво

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да гэтага жніва памочнікам у камбайнера ЗАТ » 1 Мая» Сяргея Леані- давіча Галабурды працаваў яго бацька Леанід Іванавіч. А сёлета членам экіпажа стала жонка Алена Міхайлаўна. На камбайне «»КЗС-1218 Палессе» яны  убралі 165,6 га, намалац ілі 831,4 тоны збожжа. Працавалі зладжана, пераадольваючы цяжкасці, выкліканыя спякотай. Жніво-2010 стала своеасаблівым экзаменам на вытрымку для «навічка» — Алены Галабурды, і жанчына здала яго паспяхова.

Сяргей Галабурда — механізатар шырокага профілю. Развітаўшыся са збожжавай нівай, ён пачаў убіраць яравы рапс. Хутка будзе рыхтавацца да ўборкі цукровых буракоў. Камбайн «Холмер» чакае свайго гаспадара. Першай гэтая ўборачная кампанія была і для маладога вадзіцеля гаспадаркі Ігара Лашчэўскага. На аўтамашыне «МАЗ» ён перавёз больш 700 т збожжа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.