Працаўніца. Гаспадыня. Маці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чым больш глядзіш на гэту абаяльную жанчыну, якая выпраменьвае мудрасць і любоў да жыцця, тым больш разумееш, што галоўнае — не колькасць пражытых гадоў, а тое, чым яны былі напоўнены.

Сапраўды, жыццёвы шлях несвіжанкі Таццяны Сямёнаўны Гуткоўскай можа даць багаты матэрыял для цэлага рамана, у якім змясціліся б і горкі сірочы хлеб, і ўпартая праца на шляху «у людзі», і шчасце мацярынства.

У паўтара года маленькая Таня засталася без маці, праз сем гадоў — без бацькі. З дзяцінства зведала цяжкую працу служанкі ў чужой сям»і. І яшчэ тады, у далёкія дзіцячыя гады, як узгадвала ў нашай гутарцы Таццяна Сям ёнаўна, у ёй нарадзілася непераможнае жаданне выйсці на ўласны шлях, набыць адукацыю, прафесію, адным словам, стаць чалавекам.

Гэта жаданне адразу падтрымаў і старэйшы брат, сказаўшы «няхай хоць адна з нас вучыцца».

Пасля заканчэння сямігодкі на радзі- ме — у Талачынскім раёне — паступіла ў Смальянскі сельскагаспадарчы тэхні- кум на спецыяльнасць «агранамія». І самааддана, упарта вучылася. Вучылася так, каб не атрымаць ніводнай тройкі, не страціць стыпендыі — адзінай крыніцы існавання.

Якраз у дзень здачы апошняга дзяржэкзамену пачалася вайна. Дзяўчына перажыла яе ў сям»і старэйшага брата, які, на жаль, з гэтай вайны не вярнуўся.

Каб не быць абузай для цёткі, Таццяна адразу пасля Перамогі прыехала ў наш раён, дзе жыла яе стрыечная сястра. На Нясвіжчыне і пачаўся працоў- ны шлях гэтай жанчыны.

Так, пасля вайны ёй даверылі правяраць якасць збожжа, якое ішло ў СССР з Канады і ЗША. Таццяна так зарэкамендавала сябе, што яе — адзіную з вобласц і — у 1946-м накіравалі на вучобу з захаваннем заработнай платы ў Ленінградск і інстытут прыкладной заалогіі і фітапаталогіі на каранціннае аддзяленне, які яна закончыла ў 1948 г. у ліку лепшых.

Такім высокакваліфікаваным спецыял істам яна пачала працаваць на Нясвіжскай доследай станцыі навуковым супрацоў нікам, затым, па прапанове тагачаснага дырэктара сортучастка Рабаконя перайшла ў гэту арганізацыю. Там сустрэла свайго будучага мужа, удаўца з двума дочкамі, якім ішоў на той час 7-ы і 8-ы год.

Як прызналася Таццяна Сямёнаўна, яна адразу адчула, што яны вельмі спадабаліся адно аднаму, і наяўнасць у суджанага дваіх дзяцей яе ніколькі не стрымлі- вала. Наадварот, памятаючы сваё горкае дзяц інства, яна імкнулася даць сіротам тыя любоў і клопат, якія так хацела б адчуваць некалі сама. І сапраўды, у нашай гутарцы мая суразмоўца ні аднаго разу не ўжыла слова «падчарыца» ці «падчарыцы». Толькі «мае дочкі», «мая дачка». Нягледзячы на забароны ўрачоў, нарадзіўся ў іх з мужам і свой сын, хоця гэта была вялікая рызыка для яе здароўя. Аднак на ўсе спробы адгаварыць ад рашэння мець дзіця жанчына адказвала: «Як Бог дасць, так і будзе». І Бог сапраўды аказаў ся літасцівы да яе — усё скончылася добра. Так і гадавала Таццяна Сямёнаўна траіх дзяцей, невядома адкуль беручы сілы і на сям»ю, і на працу.

Пасля нараджэння сына яна 10 гадоў адпрацавала аграномам у калгасе імя Маякоўскага, затым яшчэ 10 — аграномам і выкладчыкам сельскагаспадарчай практыкі ў Нясвіжскай школе-інтэрнаце, затым, пасля ліквідацыі школы-інтэрната — ва ўпраўленні сельскай гаспадарк і аграномам па дзяржкантролі за якасцю насення. З гэтатага месца работы Таццяна Сямёнаўна Гуткоўская, заслужаны работн ік сельскай гаспадаркі Беларусі, пайшла на заслужаны адпачынак.

А аб тым, як яна працавала, самі за сябе гавораць яе ўзнагароды: медалі «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», шматлікія ганаровыя граматы, пасведчанні пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва і ўдзельніка Усесаюзных сельскагаспадарчых выстаў. У мінулую пятніцу Т.С.Гуткоўская адзначыла 90-гадовы юбілей. І калі я спыталася, у чым сакрэт яе даўгалецця і бадзёрасці, яна адказала, што галоў нае — вера у Бога і моцная сіла волі, мэта ў жыцці, на шляху да якой трэба трымацца, як кажуць, «у форме». А яшчэ патрабавальнасць да самой сябе і любоў да сваёй справы.

— Зямлю я любіла з дзяцінства, — зазначыла Таццяна Сямёнаўна. — Гэта маё жыццё, мая работа. А зараз — і адпачынак.

І сапраўды, прысядзібны ўчастак 90- гадовай гаспадыні ўражвае чысцінёй і дагледжанасцю. Ужо і бульбу каля хаты Таццяна Сямёнаўна выкапала сама, расклаў шы ўсю ў пограб па сартах. І сцвярджае, што гэта не так ужо цяжка, калі працаваць пакрысе і не спяшаючыся.

— Ведаю, што дзеці будуць сварыцца — чаму іх не пачакала? — усміхаецца Таццяна Сямёнаўна, — але затое я буду спакойная, што зрабіла сама. А ім яшчэ знойдзецца, чым мне дапамагчы.

Вось такая яна — наша зямлячка, несвіжанка Таццяна Сямёнаўна Гуткоўская. Працаўніца. Гаспадыня. Маці. І яшчэ так і хочацца дадаць — сапраўдная Жанчына, для якой не мае значэння ўзрост.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.